Архіў навін

Акцыя «Нашы дзеці» дае магчымасць кожнаму з нас падзяліцца часцінкай свайго цяпла з іншымі. Такім меркаваннем з карэспандэнтам падзялілася намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова падчас віншавання маленькіх пацыентаў анкалагічнага (гематалагічнага) аддзялення Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. За выдатныя дасягненні ў галіне музычнага мастацтва, музейнай і бібліятэчнай справы, журналістыкі, тэлебачання, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджана 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.
У Магілёўскай вобласці вызначылі найлепшую дзясятку спартсменаў па выніках выступленняў на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах у 2020 года. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама. «Гэта прадстаўнікі розных відаў спорту, параўноўваць вынікі ў якіх складана, таму тут няма размеркавання месцаў з першага па апошняе – усе вартыя і расстаўленыя не па сабраным медальным ураджаі, а па алфавіце», – удакладнілі суразмоўцы.
Беларусі патрэбен мір. Такім меркаваннем падзяліўся студэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Дзмітрый Кліменка, які ўдзельнічаў у Беларускім навагоднім балі для моладзі ў Палацы Незалежнасці. Студэнт расказаў, што заўсёды важны дыялог, падчас якога абмяркоўваюцца ўсе пытанні. Ён перакананы, што сітуацыя, якая зараз у краіне, стабілізуецца, і Беларусь працягне сваё развіццё ў спакойнай абстаноўцы. Дзмітрый падзяліўся, што рады быў трапіць на навагодні баль. На святочнае мерапрыемства прыехала моладзь з усёй краіны, з розных навучальных устаноў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы сваіх памочнікаў – інспектараў па абласцях і Мінску. Адпаведны ўказ № 503 кіраўнік дзяржавы падпісаў 29 снежня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 снежня падпісаў указ №496 «Аб прасочвальнасці тавараў». Дакумент накіраваны на рэалізацыю Пагаднення аб механізме нагляду за таварамі, увезенымі на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Арганізацыі-плацельшчыкі адзінага падатку могуць падаць да 1 студзеня апавяшчэнне аб пераходзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання, паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.