Архіў навін

Гэта была прыгожая, уражлівая і абнадзейвальная гонка. Дзякуй за яркае выступленне! Вы ні на секунду не спынілі барацьбу, праявілі высокую волю да перамогі і гатоўнасць дасягаць найвышэйшых вынікаў.
Могилевчане охотнее становятся донорами иммунной антиковидной плазмы. Об этом сказала заместитель главного врача по медицинской части Могилевской областной станции переливания крови Светлана Петранис.
Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава выйграла спрынтарскую гонку на трэцім этапе Кубка свету ў Хохфільцэне (Аўстрыя), які стартаваў сёння. Дыстанцыю ў 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі і без промахаў беларуска пераадолела за 20 мін 12,3 сек. Другой фінішавала нарвежка Цірыл Экхоф, якая адстала ад беларускі на 8,5 сек. з адным промахам на агнявым рубяжы. Замкнула тройку прызёраў немка Францыска Пройс, якая адстала ад пераможцы на 9,9 сек. і дапусціла адну недакладнасць на стрэльбішчы.
Моладзь Магілёўскай вобласці прадставіла на конкурс фатаграфій-матыватараў «Дом наш, ласкаю сагрэты» больш за 550 работ. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела па ўзаемадзеянні з дзіцячымі і моладзевымі грамадскімі арганізацыямі ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Алена Кавалёва. Творчае спаборніцтва праводзілася сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэгіёна ў 4 намінацыях: «Духоўна-культурная спадчына Беларусі», «Чалавек і яго справа», «Партрэт сучасніка» і «Прырода Беларусі».
У Бабруйскім раёне падчас комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці сфарміраваны стралковы батальён тэрытарыяльных войскаў, паведамілі ў Міністэрстве абароны. Як расказалі ў ведамстве, перад прызывам ваеннаабавязаных тут адпрацавалі пытанні забеспячэння. Аператыўна падрыхтавалі месца для асабістага складу, арганізавалі гарачае харчаванне, выдалі рэчавую маёмасць, узбраенне і боепрыпасы.
У в. Салтанаўка (РГК «Грын-Хіл») адбылася анлайн-канферэнцыя па абмене вопытам паміж цэнтрам інавацый і падтрымкі прадпрымальніцтва нямецкага горада Айзенаха і прадстаўнікамі бізнес-колаў Магілёўскага, Крычаўскага і Касцюковіцкага раёнаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця, які выступаў арганізатарам мерапрыемства.
За 11 месяцаў 2020 года ў Магілёўскай вобласці адбылося 716 пажараў, больш за 70% з іх мае «сельскі адрас». Па статыстыцы загінулых у агні з паметкай «адзінокі пенсіянер» значыцца амаль кожны трэці, – расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці, галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігар Каско:
Навучальны відэакурс выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па COVID-19 выкладзены ў адкрытым доступе на сайце вядучага медыцынскага ўніверсітэта краіны. Відэакурс прызначаны для будучых урачоў, але інфармацыя, змешчаная ў ім, будзе цікавая шматлікім пацыентам.