Архіў навін

У Магілёве 29–30 жніўня арганізуюць восеньскія кірмашы выхаднога дня. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Два кірмашы размесцяцца з 11.00 да 18.00 на пляцоўках перад гандлёвымі цэнтрамі «Атрыум» і «Арбат». Таксама з 10.00 да 18.00 будзе працаваць кірмаш ля ГЦ «Крыніца» (мікрараён Саломенка). Тут арганізуюць гандаль плодаагародніннай сельскагаспадарчай прадукцыяй, рыбай, мясам і мяснымі паўфабрыкатамі, а таксама адкрыюць гандлёвыя аб’екты са школьнымі прыладамі і адзеннем.
Першынство Беларусі па выездцы прайшло на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы. У спаборніцтвах прымалі ўдзел юніёры і юніёркі 1999 г. нараджэння. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай федэрацыі коннага спорту. Па выніках спаборніцтваў у камандным першынстве другое месца занялі дзяўчаты Магілёўскай вобласці ў складзе: Ніканорава Анастасія на Заветнай, Сафонава Кацярына на Ваксайдзе, Янкоўская Анастасія на Ватыкане. Усе спартсменкі з’яўляюцца прадстаўніцамі ўстановы «МАЦАР па КС і СП».
З моманту ўводу ў эксплуатацыю новай тэхналагічнай лініі ў ААТ «Крычаўцэментнашыфер» выпушчана 9-мільённая тона цэменту. За студзень–ліпень прадпрыемствам выраблена 882 тысячы тон цэменту, тэмп росту да мінулага года склаў 101,6 працэнта. У ліпені – 162 тысячы тон цэменту. Аб’ём прамысловай вытворчасці за студзень–ліпень склаў Br111 млн.
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Міхайлавіч Ісачанка правядзе 28 жніўня ў Клічаўскім раёне прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента. Падчас прамой тэлефоннай лініі званкі будуць прымацца з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (02236) 7-89-52. Прыём грамадзян пройдзе з 12.00 да 14.00 у малой зале пасяджэнняў Клічаўскага райвыканкама. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (02236) 7-92-95, 7-92-97. БЕЛТА
У Магілёве на беразе Дняпра ўсталёўваюць скейт-парк, пляцоўку для яго шукалі амаль год. Пра гэта расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.
З Краснаполля ў Чачэрск за 9 дзён на катамаранах і байдарках па рацэ Сож. Штогод летам вучні старэйшых класаў аграгарадка Яноўка Краснапольскага раёна праводзяць некалькі дзён у падарожжах. Каманду школьнікаў мы сустрэлі на другі дзень воднага паходу. 16 падлеткаў пад кіраўніцтвам дарослых аглядаебеларускія краявіды. Першы прыпынак – вёска Бакоў у Чэрыкаўскім раёне.
Завяршылі ўборку Глускі, Кіраўскі, Асіповіцкі раёны. На фінішнай прамой – аграрыі Бабруйскага, Быхаўскага, Касцюковіцкага раёнаў.
У Беларусі павялічваюцца нормы выдаткаў на харчаванне для навучэнцаў у сярэдніх школах–вучылішчах алімпійскага рэзерву. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства спорту і турызму № 28 ад 10 жніўня 2020 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» пашырыла наменклатуру тэхнікі, якая пастаўляецца на рынак Рэспублікі Казахстан. Упершыню за шматгадовую гісторыю супрацоўніцтва на адрас казахстанскіх партнёраў была пастаўлена партыя лодак-касілак ЛК-12, паведамляецца на сайце Міністэрства прамысловасці. Лодкі-касілкі ўжо задзейнічаны на ачыстцы ад чароту возера Копа ў г. Какшатау і прыцягваюць увагу як спецыялістаў водных гаспадарак, так і абывацеляў. Па выніках першых дзён працы казахстанскім бокам адзначана высокая якасць і прадукцыйнасць гэтай тэхнікі.
Спыненне прамысловых вытворчасцей недапушчальнае ў сённяшніх умовах. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
Развіваць цыркулярную эканоміку плануюць у Магілёўскай вобласці. Планы сучаснага напрамку былі агучаныя на семінары «Асновы цыркулярнай эканомікі: ацэнка ўнутранага патэнцыялу і прыярытэты пераходу да цыркулярнай эканомікі Магілёўскай вобласці», які адбыўся ў Магілёве.
Новы рэнтгеналагічны апарат пачаў працаваць у Магілёўскім гарадскім траўмапункце. Ён стаў заменай больш старой мадэлі, якая рабіла здымкі яшчэ на плёнцы.
Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя распрацаваў метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2020/2021 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Чыгірынскі турыстычны кластар плануюць стварыць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў Яўген Якімаў – дырэктар ААТ «Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця», якое зараз займаецца стварэннем інфармацыйнай базы даных турыстычнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Чыгірынскага вадасховішча і прылеглых да яго тэрыторый. Знаходзіцца Чыгірынскае вадасховішча на мяжы Кіраўскага і Быхаўскага раёнаў у пойме ракі Друць. У цяперашні час вакол яго зарэгістравана і дзейнічае больш за сорак аграэкасядзіб і столькі ж баз адпачынку.
Распрацоўку адзінай платформы для дыстанцыйнага навучання ў Беларусі завершаць да канца 2020 года. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Прафсаюзы ініцыіруюць дадатковыя меры для абароны работнікаў ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі ў розных сферах жыцця. Плануецца, што змены закрануць такія напрамкі, як турызм, транспарт, будаўніцтва. ТРК «Магілёў»
Экспазіцыя «Вяртанне» мастачкі Ларысы Журавовіч адкрыецца 26 жніўня ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У выставачнай зале будзе прадстаўлена каля трыццаці новых работ аўтара. «Гэта выстава – пра храмы, якія існавалі на Бялыніцкай зямлі ў 1920-я гады. Іх будавалі на стагоддзі, але войны і абыякавасць аказаліся больш разбуральнымі, чым стыхіі прыроды, – падзялілася Ларыса Журавовіч. – Многіх цэркваў ужо няма, ад некаторых не засталося нават фатаграфій. І толькі чалавечая памяць захоўвае ўспаміны».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У в. Сычкава Бабруйскага раёна 29 жніўня правядуць традыцыйнае свята «Конны фэст», прысвечанае Году малой радзімы. Яно адбудзецца на полі каля ТДА «Зялёны бор», як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама.
Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк звярнуўся да жыхароў рэгіёна. Ён папярэдзіў грамадзян аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і заклікаў праявіць разважлівасць і не парушаць грамадскі парадак.
У Магілёўскай вобласці з 25 жніўня па 5 верасня пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!». Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Усе работнікі Муравільскага сельскага дома культуры – блізкія сваякі. Мала таго, творчае сямейнае трыа спявае ў народным ансамблі з самай што ні на ёсць прыдатнай назвай – «Радня». Гастрольны графік – па два канцэрты на тыдзень. Зараз ансамбль «Радня» рэпеціруе новую праграму.
29 жніўня гэтага года ўступаюць у сілу змены ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб геаграфічных указаннях». Геаграфічнае ўказанне – гэта аб’ект інтэлектуальнай уласнасці, які ўяўляе з сябе абазначэнне, якое ідэнтыфікуе тавар як той, што робіцца на тэрыторыі пэўнага геаграфічнага аб’екта, калі якасць, рэпутацыя ці іншыя характарыстыкі тавару ў значнай ступені абумоўлены яго геаграфічным паходжаннем.
Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ) і дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) рэкамендавалі дзецям з 12 гадоў насіць ахоўныя маскі ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў інфармацыйным бюлетэні, апублікаваным на сайце СААЗ, паведамляе ТАСС. «Згодна з парадай СААЗ і ЮНІСЕФ, дзеці 12 гадоў і больш павінны насіць маску пры тых жа ўмовах, што і дарослыя, у прыватнасці калі няма гарантыі захавання дыстанцыі ў 1 м ад іншых людзей і ў дадзеным раёне перадача віруса шырокамаштабная», – адзначаецца ў дакуменце.
Гадавое заданне па працаўладкаванні на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў па вобласці складае 4,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Алена Якаўлева.
У гарадскім пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці 22 жніўня пройдзе рэгіянальны фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык». Пра гэта паведаміла дырэктар Краснапольскага раённага Дома рамёстваў Валянціна Маскалькова.
В Могилеве и Бобруйске сегодня пройдут автопробеги «За Беларусь!». К участию приглашаются все неравнодушные автомобилисты.
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў агульнарэспубліканскім флэшмобе з беларускай сімволікай. Падлучыцца да руху лёгка: трэба зрабіць сэлфі са сцягам Сінявокай і размясціць здымак у сацсетках з хэштэгам # МОЙ_СЦЯГ!!!.
Цэлы лес навінак Колькасць лясных пажараў у гэтым годзе набліжаецца да дзевяці соцень. Агонь ужо пашкодзіў не адну тысячу гектараў лесу, знішчыў расліннасць, прагнаў з абжытых месцаў звяроў. І, безумоўна, знішчыў працу некалькіх пакаленняў лесаводаў. Менавіта таму ў Мінлясгасе робяць упор на ранняе выяўленне лясных пажараў. Дапамагае ў гэтым сучасная інтэлектуальная сістэма, якую ў апошнія пару гадоў пачалі ўкараняць у лясгасах.
Хуткая для камбайнаў Мабільныя рамонтныя брыгады аказваюць тэхнічную дапамогу механізатарам прама ў палях Жніво ў Магілёўскай вобласці набліжаецца да фінішу. Каб тэхніка працавала без замінак, у рэгіёне працуе ў рэжыме нон-стоп каля двух дзясяткаў мабільных рамонтных брыгад. Яны гатовыя выехаць у любы пункт вобласці і ліквідаваць паломку або правесці тэхнічнае абслугоўванне ў палявых умовах.