Архіў навін
Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Магілёўскай вобласці, якія арганізавалі пашыў ахоўных вырабаў у мэтах недапушчэння распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, адчуваюць патрэбу ў кадрах. Сёння імі заяўлена ў службу занятасці больш за 100 вакансій швачак, у тым ліку:
ААТ «Магатэкс» (Магілёў) – 58 вакансій: тэл.(80222) 73 59 29;
ЗАТ «Магілёўская швейная фабрыка “Вяснянка”» – 12 вакансій: тэл.(80222) 22 30 97;
ААТ «Бабруйсктрыкатаж» – 20 вакансій: тэл.(80225) 70 88 35;
ААТ «Славянка» (Бабруйск) – 20 вакансій: тэл.(80225) 70 79 75.
Да агульнабеларускай ініцыятывы дапамагчы медыцынскім работнікам далучаецца ўсё больш людзей. Работнікі ўстаноў адукацыі Горацкага раёна таксама далучыліся да акцыі «Дзякуй медыкам». У кабінеце начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама спецыялісты спакавалі для перадачы мясцовым медыкам 350 шматразовых ахоўных масак, якія зрабілі педагогі і выхавальнікі ўсіх школ і дзіцячых садкоў горада і раёна, а таксама падрыхтавалі пісьмовы зварот, словы падтрымкі медработнікам і цёплыя пажаданні.
Работнікі Дрыбінскага УКП «Бытпаслугі» ўносяць свой уклад у работу па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі. Тут нядаўна асвоілі пашыў тканевых і марлевых масак.
Председатель Могилевского облисполкома Леонид Заяц, помощник Президента — главный инспектор по Могилевской области Александр Субботин ознакомились с ходом весенне-полевых работ в ОАО «Горкилен».
Гаспадаркі Магілёўскай вобласці гэтай вясной пачалі палявыя работы значна раней, чым у папярэднія гады, і ўжо завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Як паведамілі ў аблсельгасхарчы, яны засеяныя на плошчы 124 тыс. га (110% да плана).
У цяперашні час аграрыі прыступілі да сяўбы лёну (паводле даных на 16 красавіка, ён быў засеяны на плошчы 3,9 тыс.га – 50% ад запланаванага), цукровых буракоў (7%), кукурузы (1%).
mogilevnews.by
Мемарыяльны комплекс «Лупалаўскі лагер ваеннапалонных» адрамантуюць у Магілёве да пачатку мая.
Як паведаміў гендырэктар УКП Магілёва Міхаіл Галушкоў, ужо да канца гэтага тыдня плануецца завяршыць рамонт унутры самога мемарыяла – замяніць плітку, сапсаваныя блокі ў сценах, гранітную пліту ля Вечнага агню і гэтак далей. Таксама будуць уладкаваныя і нядаўнія пахаванні астанкаў салдат, знойдзеныя падчас пошукавых работ і раскопак.
Каля 20 тон кулічоў і іншай святочнай прадукцыі вырабіць ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”» да Вялікадня. Масава ў продаж велікодная здоба пачне паступаць з 17 красавіка, як заўважылі намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці кампаніі Вольга Цімафеенка.
Біягазавы комплекс магутнасцю каля 1000 кВт пабудуюць у Касцюковіцкім раёне. У якасці сыравіны будзе выкарыстоўвацца гной ад малочна-таварных ферм, якія належаць даччынай кампаніі Беларускага цэментнага завода, і пасляспіртавая барда Касцюковіцкага спіртзавода.
Сухая барда выкарыстоўваецца ў якасці харчовай дабаўкі з высокім утрыманнем лёгказасваяльнага бялку для кармлення жывёл. Барду мяркуецца экспартаваць у Бранскую вобласць для прадпрыемстваў, якія займаюцца адкормам бычкоў для вытворчасці мармуровай ялавічыны.
Рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій кампанія Grin IT запусціла анлайн-сэрвіс sensmd.com для вызначэння групы рызыкі карыстальніка і верагоднасці яго заражэння COVID-19. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ПВТ.
Sens MD – гэта бясплатны інструмент, які дазваляе рэгулярна ў хатніх умовах праводзіць анлайн-дыягностыку сімптомаў каранавіруса, а таксама атрымліваць рэкамендацыі па далейшых дзеяннях.
Медыцынская гуманітарная дапамога з Кітая прыбыла сёння ў Беларусь. Самалётам у Нацыянальны аэрапорт Мінск дастаўлены груз з больш чым 10,7 тыс. тэст-сістэм для дыягностыкі каранавіруса. Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аляксандр Зяньковіч.
Білеты на паязды Беларускай чыгункі з нумараванымі месцамі з 15 па 29 красавіка будуць афармляцца з выкарыстаннем новай схемы рассаджвання ў вагонах, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
«Рассаджванне па новай схеме - часовая мера. Яна дасць магчымасць пасажырам захоўваць неабходную сацыяльную дыстанцыю ў купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення, рэкамендаваную Міністэрствам аховы здароўя ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй», - растлумачылі ў прэс-цэнтры.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 красавіка падпісаў указ нумар 127 «Аб пакрыцці расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах стымулявання насельніцтва да выкарыстання электрычнай энергіі для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы. Гэта датычыцца аднакватэрных жылых дамоў.
У Беларусі на 15 красавіка праведзена 76198 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Для тэсціравання задзейнічаны 24 лабараторыі. Яны адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.
Зарэгістраваны 3728 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. У прэс-службе ўдакладнілі, што 68 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Тэлеканал «Беларусь 4 “Магілёў”» 16 красавіка наладзіць дамашні канцэрт. У чацвер у праграме «IV студыя» прымуць удзел музыканты з розных гарадоў Беларусі, але знаходзячыся не ў тэлестудыі, а ў сябе дома.
Прамы эфір – на «Беларусь 4 “Магілёў”» і ў групе УКантакце–у 19.05.
P.S. Калі вы музыкант і ў вас ёсць жаданне прыняць удзел у «Дамашнім канцэрце», які адбудзецца 23 красавіка, звяжыцеся з ТРК.
18 красавіка стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе ў другой лізе. Турнір пройдзе ў кругі. Плануецца згуляць 22 матчы. Апошняя гульня запланавана на 3 кастрычніка.
Паколькі ў групе «Б», дзе выступае «Днепр-Магілёў», няцотная колькасць каманд – 11, то кожны тур нейкая каманда будзе прапускаць. «Днепр» прапусціць першы тур і правядзе сваю першую сустрэчу дома ў другім туры 25 красавіка з камандай «Асіповічы».
Першы ў Магілёве электрычны дом здадуць у маі. Эксперыментальны трохпавярховік на 24 кватэры будуюць на вуліцы Вароўскага, як паведамілі ў аддзеле будаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама.
Зараз работнікі ААТ «Будтрэст № 12»уцяпляюць фасад і завяршаюць цагляны мур трэцяга паверха. Затым зоймуцца добраўпарадкаваннем. Дом будзе арэндным.
Галоўная «фішка» новабудоўлі ў тым, што для ацяплення, падагрэву вады і прыгатавання ежы жыхары будуць выкарыстоўваць электраэнергію. У перспектыве з’явяцца і іншыя, праўда, гэта будуць ужо высоткі.
Моладзь Круглянскага раёна зрабіла шматразовыя медыцынскія маскі для работнікаў мясцовай бальніцы. Сёння валанцёры ГА «БРСМ» перададуць іх у медыцынскую ўстанову.
«Такім чынам навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Круглае» вырашылі паказаць, як правесці канікулы з карысцю для сябе і грамадства. Валанцёры спадзяюцца, што акцыю #Разам супраць віруса падтрымаюць усе неабыякавыя людзі», – адзначыў першы сакратар Круглянскага ГА «БРСМ» Ільдар Сцяпанаў.
Абласное ўпраўленне МНС і найбуйнейшая малочная кампанія Беларусі ААТ «Бабушкина крынка»з сённяшняга дня запускаюць конкурс«Страва бяспекі». Пра гэта паведаміла старшы інспектар ведамства Вольга Нехарошых.
Прыняць удзел у творчым спаборніцтве можа любы жыхар рэгіёна. Для гэтага неабходна прыгатаваць страву на тэму бяспекі, зняць відэа ці зрабіць сэлфі, прымацаваць рэцэпт і даслаць да 24 красавіка на электронны адрас 275723@mail.ru.
Першую партыю касцюмаў біялагічнай абароны для сістэмы аховы здароўя Магілёўскай вобласці сёння выпусціла ААТ «Славянка». Пра гэта паведаміў дырэктар Бабруйскага тэкстыльнага прадпрыемства Тэймураз Бачарышвілі.
У пятніцу, 17 красавіка, прамую тэлефонную лінію правядзе намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.
З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 22-17-22 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.
Паводле даных на раніцу 14 красавіка, у Магілёўскай вобласці быў зарэгістраваны 151 пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
Па стане на 14 красавіка ў Беларусі праведзена 71 тыс. 875 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Для тэсціравання задзейнічаны 17 лабараторый. Зарэгістраваны 3281 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. «З іх шпіталізаваны 2444 чалавекі. У астатняй часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай форме, яны лечацца амбулаторна», - удакладнілі ў прэс-службе.
У Беларусі прымаюцца ўсе неабходныя меры па прадухіленні распаўсюджвання ўсялякіх інфекцый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на рабочай сустрэчы членаў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якая адбылася ў рэжыме відэаканферэнцыі.
«Хачу вас запэўніць, што ў Рэспубліцы Беларусь прымаюцца ўсе неабходныя меры па прадухіленні распаўсюджвання ўсялякіх інфекцый. Яны поўнасцю адпавядаюць патрабаванням і нормам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
На думку сінгапурскіх вучоных, перадача каранавіруса ад бессімптомных носьбітаў з'яўляецца адным з галоўных выклікаў барацьбы з ім, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету The Straits Times.
Вынікі даследаванняў паказваюць, што ад 50 да 70 працэнтаў ужо інфіцыраваных COVID-19 не маюць ніякіх сімптомаў, у такім стане яны могуць знаходзіцца да чатырох тыдняў, распаўсюджваючы пры гэтым вірус, адзначаюць сінгапурскія спецыялісты па інфекцыйных захворваннях.
Дабрачынны музычны анлайн-марафон «Дабро» пройдзе 16 красавіка ў падтрымку беларускіх медыкаў, а менавіта - для збору ахвяраванняў на закупку і вытворчасць сродкаў аховы, паведамілі арганізатары.
«Медыкі, якія цяпер на перадавой барацьбы з пандэміяй, востра маюць патрэбу ў ахоўных сродках. Яны ж рызыкуюць кожны дзень, клапоцячыся пра нас з вамі. Мы хочам праз творчасць заклікаць людзей не заставацца ўбаку. А таксама падарыць 10 гадзін музыкі тым, хто ратуе жыцці ў час эпідэміі каранавіруса», - растлумачылі арганізатары.
ААТ «Магатэкс» перапрафілявала швейную вытворчасць на выраб шматразовых павязак для твару. На гэтым прадпрыемстве ў Магілёве, а таксама філіялах у Кобрыне, Полацку і Быхаве выпускаюць сродкі індывідуальнай абароны. У планах нарасціць аб’ёмы да 80 тыс. павязак за суткі.
Не пазней за 20 красавіка ў інспекцыю МПЗ Магілёўскай вобласці павінна быць пададзеная інфармацыя аб выкананых аўтамабільных перавозках пасажыраў аўтамабілямі таксі за 1 квартал 2020 года.
Больш за Br40 тыс. вылучыла рэгіёну Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага фонду міру для забеспячэння якаснай і бяспечнай працы медыкаў у сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі.
Як паведаміла намеснік галоўнага ўрача Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Ала Ляховіч, з гэтых грошай больш чым на Br10 тыс. ужо набытыя сродкі індывідуальнай абароны, аптэсептыкі і інш. Для амбулаторна-паліклінічных устаноў абласнога цэнтра (дзіцячых і дарослых паліклінік, у тым ліку стаматалагічных), станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, Дома дзіцяці, бальніцы сястрынскага догляду.
Жывёлаводы Прыдняпроўскага краю нарошчваюць пагалоўе жывёлы, а аб’ёмы малака сёлета плануюць павялічыць на 10 працэнтаў.
Вырошчванню маладняку ў ААТ «Кадзіна» Магілёўскага раёна надаюць асаблівую ўвагу. З гэтай мэтай тут пабудавалі два прафілакторыі, разлічаныя на 300 галоў. За два гады ў гаспадарцы не страцілі ніводнага цяляці. Захаванасць жывёлы складае 100 працэнтаў. У дапамогу жывёлаводам сёння і інавацыі, і вопыт мудрых настаўнікаў. Калі пашпарт жывёлы ў камп’ютары, яе жыццё як на далоні.
У Беларусі па стане на 13 красавіка праведзена амаль 68 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Задзейнічаны рэсурсы 17 лабараторый, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 2919 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме, 55 мае патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Пасля лячэння выздаравелі і выпісаны 203 чалавекі.
Памерла 29 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Переводчик