Архіў навін

Дзень бітвы пад Леніна застанецца для нас сімвалам мужнасці, велічы, сілы духу і волі. Такое меркаванне выказала падчас мітынгу, прысвечанага 78-й гадавіне бітвы пад Леніна, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка.
У Беларусі 11–16 кастрычніка праходзіць Тыдзень беларускага-японскай дружбы. Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і пасольства нашай краіны ў Японіі, шэрагу беларускіх міністэрстваў і райвыканкамаў, а таксама Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Белдзяржфілармоніі і беларуска-японскага бізнес-клуба. У межах Тыдня японскі фальклорны калектыў «Мандзюсяка» разам з беларускімі артыстамі выступіць з канцэртамі ў некалькіх гарадах Беларусі. У нашай вобласці калектыў падорыць сваю творчасць жыхарам Магілёва і Шклова.
Конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці абвешчаны ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.