Архіў навін
Ордэнамі, медалямі і ганаровымі званнямі адзначаны 33 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, прафесіяналізм, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры ратаванні людзей на вадзе, вялікі асабісты ўклад у развіццё кардыялагічнай і эндакрыналагічнай службы, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне статыстыкі, значныя дасягненні ў навукова-даследчай працы, прамысловасці, дрэваапрацоўцы, сельскай і дарожнай гаспадарках, сферах аховы здароўя, культуры і мастацтва. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дзіцячы сад на 240 месцаў з басейнам будуюць у Бабруйску. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Бабруйскага гарвыканкама Алена Лісіца.
Новы дзіцячы сад разлічаны на 13 груп. «Адна з іх – спецыяльная, для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата. Яшчэ адна група будзе санаторнай, для дзетак з аслабленым здароўем, – растлумачыла начальнік упраўлення па адукацыі. – Акрамя гэтага, у дашкольнай установе будзе створана безбар’ернае асяроддзе, устаноўлены ліфт. Усё гэта неабходна для палягчэння перамяшчэння дзяцей-калясачнікаў».
Урачы Магілёўскай вобласці заклікаюць насельніцтва вакцынавацца ад кавіду. На думку медыкаў, гэта самы дзейсны спосаб абараніць ад інфекцыі сябе і сваіх блізкіх.
Переводчик