Архіў навін

У Магілёўскай вобласці працягваецца кампанія імунізацыі супраць інфекцыі COVID-19. Дзякуючы вакцынацыі забяспечваецца каласальная перавага, паколькі вакцына дазваляе сфарміраваць імунітэт без захворвання і магчымага развіцця ўскладненняў. Вакцынацыя з’яўляецца найбольш хуткім і эфектыўным спосабам узяць вірус пад кантроль. Па стане на 13 кастрычніка першую дозу вакцыны атрымала 306,7 тыс. чалавек або 30,6% ад насельніцтва вобласці, поўны курс завяршыла больш за 207 тыс. чалавек (20,7%).
Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў выступіла з ініцыятывай сфарміраваць перспектыўны «банк даных» праектаў грамадзянскіх ініцыятыў Магілёўскай вобласці. З гэтай мэтай у цяперашні час паўсюдна праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная праца сярод органаў мясцовага самакіравання і насельніцтва аб магчымасці ўдзелу ў конкурсе праектаў грамадзянскіх ініцыятыў.
Вытворцы Сінявокай зарабілі на кірмашы-продажы беларускіх тавараў ва Уладзівастоку больш за $ 220 тыс. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, падводзячы вынікі візіту дэлегацыі нашай краіны ў Прыморскі край.
Кіраўскія смажанкі – брэнд раённага спажывецкага таварыства. Яны даўно палюбіліся не толькі жыхарам райцэнтра, але і шматлікім гасцям і турыстам. Кажуць нават, што фірмовая прадукцыя прывакзальнага кафэ ні ў чым не саступае найлепшым замежным фастфудам.
У Беларусі з 9 кастрычніка для ўсіх грамадзян стала абавязковым нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах: магазінах, аб’ектах грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, тэатрах, кінатэатрах, стадыёнах, прадпрыемствах, установах аховы здароўя, аптэках і іншых аб’ектах. Ці змогуць прыцягнуць парушальнікаў санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да адміністрацыйнай адказнасці, расказала намесніца міністра юстыцыі Наталля Філіпава.