Архіў навін

Адкрыццё XXIV Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2021» адбылося сёння ў Магілёве. Цырымонія традыцыйна прайшла ў кінатэатры «Радзіма», паведамляе карэспандэнт сайта.
Спартыўную базу Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў Горках папоўніў яшчэ адзін аб’ект, які з’явіўся дзякуючы супрацоўніцтву ВНУ і Беларускай федэрацыі футбола. На месцы былога тэніснага корта супрацоўнікі кафедры фізічнага выхавання і спорту, падраздзялення адміністрацыйна-гаспадарчай часткі падрыхтавалі аснову для трэніровачнага міні-футбольнага поля. Пакрыццё і агароджу для яго дала федэрацыя.
Навядзенню парадку на зямлі ў кожным населеным пункце Магілёўшчыны з боку магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў надаецца пільная ўвага. Мерапрыемствы адукацыйнага і тлумачальнага характару праводзяцца ў цесным узаемадзеянні з Саветамі першаснага ўзроўню, якія ў сваю чаргу аб’ядноўваюць вакол сябе неабыякавых мясцовых жыхароў для рэалізацыі ініцыятыў, накіраваных на стварэнне камфортных умоў пражывання на вёсцы.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка, жыллёвая і камунальная гаспадарка, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.