Архіў навін
У Палацы Незалежнасці 19 кастрычніка адбудзецца вялікая нарада па сітуацыі з COVID-19 у Беларусі. Гэта мерапрыемства стане пачаткам анансаванага раней кіраўніком дзяржавы адпаведнага тэматычнага тыдня.
Ключы ад уласных кватэр атрымалі да Дня маці 9 шматдзетных сем’яў у Крычаве. Дом уведзены ў межах 240-га Указа. Яго пабудавалі ў адным з самых прыгожых месцаў райцэнтра – насупраць Камсамольскага возера.
Пакуль здадзена першая чарга шматкватэрнага дома. Плануецца, што да новага года тут наваселле адсвяткуе яшчэ 20 шматдзетных сем’яў.
Новую хвалю каранавіруса ўрачы ацэньваюць як штармавую. Бальніцы зноў напаўняюць пацыенты з каранавіруснымі пнеўманіямі.
Адзіным на дадзены момант дзейсным спосабам супрацьстаяць вірусу COVID-19 урачы называюць вакцынацыю. У пацверджанне таму – сітуацыя з рэанімацыі.
ТРК «Магілёў»
Міністэрства аховы здароўя часова прыпыніла аказанне планавай меддапамогі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У Міністэрстве аховы здароўя падпісаны загад № 1287 ад 15 кастрычніка, якім часова прыпынена аказанне планавай медыцынскай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя. У ліку іншага гаворка ідзе аб правядзенні дыспансерызацыі, скрынінгавых мерапрыемстваў, аказанні рэабілітацыйнай дапамогі, выкананні фізіятэрапеўтычных працэдур, лячэнні ў аддзяленнях дзённага знаходжання, аказанні планавай стаматалагічнай дапамогі.
На сцэне Палаца культуры вобласці 2 снежня пройдзе канцэрт-прысвячэнне спявачцы Алене Мацярынка, якая больш за 25 гадоў праслаўляла культуру і мастацтва Магілёўшчыны. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
«Яе творчасць і голас застануцца ў памяці ўдзячнага гледача і ўсіх тых, хто працаваў з ёй на адной сцэне, хто яе паважаў і любіў», – адзначылі суразмоўцы.
Некаторыя бальніцы у Беларусі перапрафіляваны, каб забяспечыць медыцынскай дапамогай пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Абноўлены пералік такіх стацыянараў апублікаваны на сайце Міністэрства аховы здароўя.
У прыватнасці, паведамляецца, што ў Магілёўскай вобласці працуюць 62 бальнічныя арганізацыі. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах складае 10 661. Перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй – 3266.
Арцёму Груздеву 25 гадоў. Дужы хлопец ніколі не скардзіўся на здароўе: добры імунітэт нібы адфутбольваў сезонныя захворванні. Да таго ж, малады чалавек – камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 14 Шклоўскага РАНС. У байца і з нарматывамі ўсё ў парадку: фізічныя практыкаванні – неад’емная частка працы. Увогуле, быў перакананы, што кавід яму не страшны. Але ў канцы жніўня хлопец адчуў сябе дрэнна і ўжо на наступны дзень апынуўся ў бальнічнай палаце…
Загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання Трафімавай крыніцы на Шклоўшчыне:
– У кожнага чалавека ёсць свая крыніца жыццёвых сіл, духоўнай крэпасці, душэўнага сузірання. У роднай Беларусі шмат унікальных месцаў, якія натхняюць і накіроўваюць на пераасэнсаванне жыццёвага шляху. Упэўнены: сталеючы, большасць з нас часта ўспамінае аб дзяцінстве, малалецтве, юнацтве.
Прыморскі край зацікаўлены ў беларускай сельгастэхніцы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.
Падчас візіту ва Уладзівасток генеральнага дырэктара ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Надзеі Лазарэвіч было падпісана дылерскае пагадненне паміж холдынгам і ТАА «Утес» з правам рэалізацыі машыны для ўнясення пылападобных хіммеліярантаў МШХ9 у Прыморскім краі.
Школьнікі і іншыя навучэнцы з прыкметамі ВРВІ могуць не наведваць заняткі без даведкі да пяці дзён, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
«У мэтах прадухілення распаўсюджвання каранавіруса паміж міністэрствамі аховы здароўя і адукацыі Беларусі дасягнута дамоўленасць. Згодна з ёй, маладым людзям, у якіх ёсць прыкметы ВРВІ, можна не наведваць навучальныя заняткі на працягу максімум пяці дзён і не прадастаўляць даведку аб непрацаздольнасці пасля заканчэння хваробы», – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
З 18 па 29 кастрычніка па ўсёй краіне пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў межах рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.
Переводчик