Архіў навін
Пытанні выканання працоўнага і зямельнага заканадаўства, калектыўная просьба не закрываць ФАП у адной з вёсак раёна былі агучаны сёння падчас прыёму грамадзян намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Малашкам у Круглянскім райвыканкаме.
Першай да яго звярнулася жыхарка аграгарадка Цяцерына са скаргай на неабгрунтаванае звальненне. Зараз ідзе судовае разбіральніцтва з гэтай нагоды. Праверку праводзіла і пракуратура раёна. Валерый Анатольевіч даручыў дадаткова разабрацца ў дадзеным пытанні.
Вынік удзелу Магілёўскага мясакамбіната ў Днях Беларусі ў Прыморскім краі – новыя кантракты на 100 мільёнаў рублёў.
Амаль 20 тон каўбаснай прадукцыі з пачатку года – такі аб’ём экспарту нашага прадпрыемства ў Прыморск. Гэта ў межах падпісанага ў мінулым годзе кантракту. Зараз у планах прадпрыемства – пашырыць асартымент і колькасць прадукцыі на Далёкі Усход.
Абласны суботнік пройдзе на Магілёўшчыне 23 кастрычніка. Галоўная мэта мерапрыемства – навесці парадак на тэрыторыі рэгіёна перад зімой. Асаблівую ўвагу нададуць дварам, скверам, паркам, зонам адпачынку. Тут будзе весціся пасадка дрэў, ачыстка ад смецця і восеньскай лістоты, аб чым паведаміў старшыня Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Канстанцін Цеплякоў.
У Магілёве стартаваў прыём заявак на конкурс аматарскіх тэатральных калектываў "Святло рампы". У бягучым годзе мерапрыемства ўпершыню пройдзе ў дыстанцыйным фармаце, расказалі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу.
"Конкурс стаў адной з яркіх падзей у культурным жыцці нашага горада, - расказалі ў Цэнтры культуры і вольнага часу. - Ён садзейнічае фарміраванню эстэтычнага густу з дапамогай тэатральнага мастацтва, а таксама выяўленню новых творчых калектываў і адораных выканаўцаў".
Беларускі Чырвоны Крыж пачаў чарговы этап выдачы ваўчараў для найбольш уразлівых грамадзян, якія пацярпелі ад сацыяльна-эканамічных наступстваў COVID-19 і страцілі сродкі да існавання, паведамілі ў грамадстве.
Переводчик