Архіў навін

Вызначаны вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава» – найлепшыя аўтары і самыя цікавыя матэрыялы на тэму сям’і. Сярод пераможцаў ёсць і журналісты Магілёўскай вобласці. Так, у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ» другое месца заняла уласны карэспандэнт па Магілёўскай вобласці выдавецкага дома «Беларусь сёння» Вольга Кісляк. Асобна былі адзначаны фотапублікацыі. Тут першае месца заваяваў фотакарэспандэнт выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Андрэй Сазонаў.
У Магілёўскай вобласці падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал» канфіскавана больш за 70 адзінак зброі. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. З абароту канфіскавана 17 адзінак незарэгістраванай і 55 адзінак зарэгістраванай зброі, а таксама 407 адзінак боепрыпасаў рознага калібру і амаль 0,7 кг выбуховых рэчываў. У органы ўнутраных спраў паступіла 18 інфармацый аб незаконным захоўванні грамадзянамі зброі і боепрыпасаў, 14 з якіх пры праверцы пацвердзіліся.
У вёсцы Доўгі Мох Чавускага раёна сёння перапахавалі астанкі воінаў, паднятых гэтай восенню падчас пошукавай экспедыцыі на месцах баёў у гады Вялікай Айчыннай вайны «Сожскі рубеж-2021». Імя аднаго з іх удалося ўстанавіць па знойдзеным пры ім медалі «За баявыя заслугі». Ураджэнец Варонежскай вобласці Ілья Лазараў, 1913 года нараджэння, старшы сяржант 409-га стралковага палка 137-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у Горкаўскай вобласці, паў смерцю храбрых у сакавіку 1941 года.
У Дзень маці ў Магілёве ўшаноўвалі шматдзетных маці рэгіёна. Нагода запрашэння ў аблвыканкам важкая: усе яны ўзнагароджаны ордэнам Маці згодна з указам кіраўніка дзяржавы.
Вядомы матывацыйны трэнер, паралімпіец, прадпрымальнік Аляксей Талай сустрэўся з жыхарамі Расцянскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Гаворка ішла пра няпросты лёс Аляксея, яго шляхі пераадолення цяжкасцей і дасягненні пастаўленых мэтаў.
Гомель прыняў аматараў бегу з многіх рэгіёнаў краіны, а таксама з Расіі. У абласным цэнтры правялі «Гомельскі паўмарафон», у якім удзельнічала каля трохсот чалавек, якія змагаліся на дыстанцыях 21,1 км і 7 км.
Гала-канцэрт зорак беларускага балета Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца 4 снежня ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Праграма аб’яднае фрагменты найлепшых спектакляў, шэдэўраў балетнай класікі. Публіка ўбачыць самыя цікавыя і яркія нумары са знакамітых балетаў «Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера», «Раймонда», «Жызэль, або Вілісы», «Карсар», «Баядэрка».