Архіў навін

Аб выніках развіцця Магілёўскай вобласці і планах на бліжэйшы час ішла размова падчас даклада Прэзідэнту старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца. Відавочна, што рэгіён выйшаў з аўтсайдараў, але і працы наперадзе яшчэ нямала. Падрабязнасцямі праведзенай размовы губернатар падзяліўся ў вячэрнім эфіры тэлеканала «Беларусь 1». Прапануем увазе чытачоў друкаваную версію інтэрв'ю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца. Па словах Прэзідэнта, вынікі работы вобласці досыць высокія.
Основные направления проекта Программы социально-экономического развития Республики Беларусь на 2021 — 2025 годы были презентованы 18 января в Министерстве экономики главными разработчиками этого масштабного документа.
Маючы адбыцца Усебеларускі народны сход – найважнейшы форум у гісторыі беларускага народа, мазгавы штурм, падчас якога трэба будзе вызначыць прынцыповыя кірункі развіцця краіны. Гаварыць і вырашаць ад імя ўсяго народа – не проста давер, але і найвялікшая адказнасць. Таму і да выбару ў рэгіёнах падышлі з асаблівай увагай. Усе дэлегаты – людзі розныя па статусе, прафесійнай прыналежнасці, узроставых крытэрыях.
Цёплую дапамогу аказваюць пункты Чырвонага Крыжа. Толькі ў Магілёўскай вобласці за тры дні звярнуліся каля 400 чалавек. Акрамя стацыянарных палатак абагрэву, у вобласці актыўна працуюць мабільныя кропкі. На працягу дня яны мяняюць лакацыі, каб дапамагчы людзям у розных раёнах горада. Валанцёры прапануюць гарачую гарбату, коўдры, цёплыя рэчы, аказваюць неабходную гуманітарную падтрымку.
Для старшыняў гаррайвыканкамаў Магілёўскай вобласці ў Чавускім раёне на базе спартыўна-аздараўленчага цэнтра «Рудзея» стартаваў штогадовы выязны семінар-практыкум, які працягнецца па 21 студзеня. Тэма сёлетняй сустрэчы – «Пабудова эфектыўнай сістэмы дзяржаўнага кіравання ў сучасных умовах. Дзелавыя камунікацыі і ключавыя кампетэнцыі кіраўніка». Першы дзень праграмы быў прысвечаны пытанням сацыяльнай і грамадска-палітычнай тэматыкі.
Не заставацца абыякавым Указ Прэзідэнта аб развіцці паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці надаў новы імпульс жыццю Слаўгарадскага раёна. Адной са знакавых падзей для яго жыхароў і ўсёй краіны стала адкрыццё ў мінулым годзе моста праз Сож, які злучыў асноўную частку раёна з левабярэжжам. Як загадчыца аўтаклуба, які разам з інфармацыйна-сацыяльным цягніком «Клопат» рэгулярна наведвае вёскі ўсяго раёна, Галіна Максімава высока ацаніла перамены ў лагістыцы: вёскі Засожжа зараз сталі нашмат бліжэйшыя да райцэнтра.
Узорны канцэртны хор Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава пад кіраўніцтвам Вікторыі Віктараўны Галузы чарговы раз даказаў свой высокі прафесіяналізм і харавое майстэрства, стаўшы лаўрэатам 1 ступені на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе харавых калектываў «Спяваем разам». Калектыў паўтарыў свой паспяховы вынік 2018 года, паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла Наталля Алісеева.
Медыкі не рэкамендуюць акунацца ў палонку пасля перанесенага COVID-19, паведамляецца ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. «Існуе паняцце «посткаранавірусны сіндром». Гаворка ідзе пра тое, што нават калі працэс запалення скончыўся, могуць яшчэ заставацца ўскладненні з боку дыхальнай, сардэчна-сасудзістай сістэм – лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не варта», – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк правядзе 20 студзеня з 14.00 да 16.00 прыём грамадзян у будынку Магілёўскага гарвыканкама (вул. Першамайская, д. 28а, каб. 107). Запісацца на прыём можна па тэлефоне + 375 (29) 2-46-51-36
У суботу, 30 студзеня з 13:00 да 18:00 на этнахутары «Зялёны гай» адбудзецца «Гарачы фэст». Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў. Арганізатары падрыхтавалі займальныя гульні і конкурсы, сагравальныя танцы, снежныя і спартыўныя забавы, карысныя майстар-класы, беларускія народныя абрады і варажбу, а таксама тэматычныя фотазоны. Рамеснікі прадставяць свае аўтарскія вырабы і сувеніры. Фэст пройдзе пад гукі народнай і сучаснай музыкі ў спалучэнні з традыцыйнымі гарачымі напоямі і пачастункамі.
Прамую тэлефонную лінію 23 студзеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Начальніка Цэнтра банкаўскіх паслуг № 615 у г.п. Глуску рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Вольгу Каранькову ў гарадскім пасёлку ведаюць многія. Амаль усё яе працоўнае жыццё звязана менавіта з Глускам: адзінаццаць гадоў яна працавала ў раённым спажывецкім таварыстве, займалася там кадравай, рэвізорскай, бухгалтарскай працай, а месяц таму, у снежні, споўнілася роўна 20 гадоў, як яна працуе ў банкаўскай сферы, з іх 18 – менавіта ў Белаграпрамбанку.
Мадэрнізаваная вытворчасць па перапрацоўцы макулатуры адкрылася ў ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак» у Шклове. Інвестпраект рэалізаваны пры падтрымцы аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў, які вылучыў больш за Br16 млн, яшчэ Br0,7 млн прафінансавала папяровая фабрыка.
На днях у Магілёўскую вобласць прыедзе вакцына ад каранавіруса расійскай вытворчасці. Прывіваць у першую чаргу плануюць урачоў. Потым і іншых з групы рызыкі. Вакцынацыя ад каранавіруса будзе добраахвотная і бясплатная. Прэпарат закупляюць з рэспубліканскага бюджэту. Гаворка пакуль не ідзе аб масавай вакцынацыі.
Br18,4 млн. дадаткова ўнеслі ў бюджэт плацельшчыкі Магілёўскай вобласці па выніках камеральнага кантролю за 2020 год. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Лясгасы Магілёўскай вобласці за мінулы год пасадзілі дрэвы на плошчы амаль 6,5 тыс. га. Пра гэта карэспандэнту расказаў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай працы Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Шах. «Па выніках працы за мінулы год лясгасы рэгіёна высадзілі лясныя культуры на плошчы амаль 6,5 тыс. га, – сказаў Сяргей Шах. – Селекцыйным пасяўным і пасадачным матэрыялам створаны лясныя культуры на амаль 3 тыс. га. Акрамя таго, нарыхтавана амаль 870 тыс. куб. м ліквіднай драўніны пры планавым паказчыку 800 тыс. куб. м».
Для абмеркавання магчымых змяненняў, акумулявання прапаноў нацыянальны прафцэнтр і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны стварылі дыялогавую пляцоўку. Яе ўдзельнікі 15 студзеня разгледзелі ўнесеныя прафсаюзамі ініцыятывы.
Глава крестьянского фермерского хозяйства Анатолий Пискунов начал заниматься фермерством, можно сказать, одним из первых в стране — со второй половины 1992 года. Но сначала в том же году получил диплом агронома в Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. По целевому направлению стал работать по специальности в известном тогда колхозе-миллионере «17-й партсъезд» Горецкого района Могилевской области.
У сувязі са значным паніжэннем тэмпературы Дзяржаўтаінспекцыя рэгіёна звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху і заклікае праяўляць павышаную ўвагу і асцярожнасць. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу па размеркаванні прыйшоў 21 малады спецыяліст. Сярод іх 2 педыятры, урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг, правізар-фармацэўт і 17 медыцынскіх сясцёр. Гасцінна прымаць моладзь у свой калектыў – ужо традыцыя для ўстановы. Да прысвячэння ў прафесію аматарскі тэатр медыцынскага калектыву падрыхтаваў спектакль па матывах любімага фільма «Карнавальная ноч». Разам з пастаяннымі ўдзельнікамі ў пастаноўцы дэбютавала і моладзь.
Урад падтрымаў прапанову ФПБ аб прыпыненні дзеяння пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2014 года № 744 «Аб аплаце працы работнікаў». Адпаведны праект дакумента ўжо падрыхтаваны.
У Магілёўскай вобласці падведзены вынікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магаблвыканкама. Як расказалі ва ўпраўленні, трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прайшоў у перыяд з 11 па 14 студзеня 2021 г. Усяго ў алімпіядах прынялі ўдзел 953 навучэнцы з усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. Па выніках абласных алімпіяд пераможцамі стала 420 удзельнікаў. З іх 77 чалавек узнагароджаны дыпломамі I ступені, 119 – II ступені і 224 – III ступені.
Больш за 15 тысяч пасажыраў за першы месяц перавезлі новыя цягнікі ў зносінах Мінск–Магілёў і Мінск–Пінск. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі. З 13 снежня 2020 года ў зносінах Мінск–Магілёў штодня курсіруюць тры пары цягнікоў ДП6 міжрэгіянальных ліній бізнес-класа. Час у дарозе – менш за 3 гадзіны (ад 2 ч 44 мін да 2 ч 52 мін). На маршруце паміж Мінскам і Магілёвам прадугледжаны прыпынкі па станцыях Асіповічы, Ялізава і Нясета.
Да ўнясення змяненняў у пастанову Міністэрства аховы здароўя па пераліку лекавых сродкаў, якія адпускаюцца без рэцэпту, аптэкі маюць права прадаваць асобныя лекавыя прэпараты для інфузій без рэцэпту. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Магілёўскі завод «Строммашына» асвоіў вытворчасць палетных сталоў, прызначаных для перамяшчэння гружаных палет (спецыяльная тара плоскай прамавугольнай канструкцыі для спрашчэння і рацыяналізацыі пагрузачна-разгрузачных работ з дапамогай спецтэхнікі) у транспартных сістэмах аэрапортаў. Разліковы тэрмін службы палетнага стала – 10 гадоў, але яго можна і падаўжаць з выкананнем неабходнага капітальнага рамонту. Першая партыя сталоў у колькасці 50 штук выраблена і адгружана заказчыку, як паведамілі на прадпрыемстве.
У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў конкурсу «Навагодні дызайн у стылі МНС». Пра гэта паведаміла начальнік сектара ЦБЖіВА Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандра Пруднікава. Як расказала суразмоўца, конкурс «Навагодні дызайн у стылі МНС» быў арганізаваны ў снежні 2020 года ў межах рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» па ініцыятыве Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне № 79 аб працягу да 31марта 2021года тэрміну часовага ўвозу транспартных сродкаў для асабістага карыстання, увезеных у перыяд з 1марта 2019 да 31марта 2020 года без мытнага дэкларавання. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскай мытні.
Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрылі сёння ў Горках. Сюды пераехала шматдзетная сям’я Вольгі Драздовай. Зараз на выхаванні жанчыны знаходзяцца чацвёра дзяцей – два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі.
Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2021 год у галіне навукі прадастаўлены выкладчыку Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. Пра гэта паведамляецца на сайце навучальнай установы.