Архіў навін

Правесці VI Усебеларускі народны сход трэба на самым высокім узроўні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення УНС.
Кінапаказ беларускага ваеннага фільма «Дняпроўскі рубеж» рэжысёра Дзяніса Скварцова арганізуюць у абласным цэнтры да 50-годдзя майстра. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». Дэманстрацыя стужкі адбудзецца 2 лютага ў кінатэатрах «Радзіма», «Чырвоная Зорка» і «Ветразь».
Экспарт прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці за 11 месяцаў 2020 года склаў $ 1,760 млрд. У сваім развіцці магілёўскае прадпрыемства «Магатэкс» робіць стаўку на пашырэнне экспарту. Больш за 80% прадукцыі тут адпраўляюць за межы краіны. Сёння шлях развіцця дыктуе мадэрнізацыя. Вялікае абнаўленне стала лейтматывам мінулай пяцігодкі. Агульная сума інвестыцый – Br76 млн. Як вынік – тканіны шырынёй больш за 3 метраў. З колерам працуюць толькі камп’ютары.
Бабруйскі «Чырвоны харчавік» удала спалучае традыцыі і інавацыі. Пры гэтым прадпрыемства стымулюе не толькі развіццё роднага горада, але і паўднёва-ўсходняга рэгіёну вобласці. Дырэктар Сяргей Анюхоўскі – адзін з тых, хто будзе прадстаўляць Магілёўскую вобласць на VI Усебеларускім народным сходзе. Мы спыталі Сяргея Анюхоўскага, што ён чакае ад форуму як прамысловец і член Савета Рэспублікі.
У нядзелю, 31 студзеня, у службу МНС ад відавочцы паступіла трывожнае паведамленне аб тым, што ў раёне гарадскога пляжа ракі Днепр па вул. Правабярэжнай у Магілёве чалавек праваліўся пад лёд, таўшчыня якога каля 3 см, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Магілёвец быў выратаваны манеўрана-пошукавай групай ОСВОДа да прыбыцця ратавальнікаў. 35-гадовы мужчына з дыягназам «гіпатэрмія» шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
Прамую тэлефонную лінію 6 лютага правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У сувязі з ростам БПМ з 1 лютага ў Беларусі павышаюцца некаторыя віды пенсій, а таксама павялічваюцца памеры розных відаў дапамог і сацыяльных выплат і даплат.
У Кіраўску 15 шматдзетных сем’яў атрымаюць ключы ад новых кватэр да 7 лістапада. Пра гэта паведамілі ў аддзеле архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Кіраўскага райвыканкама.
Сёння ў краіне актыўна абмяркоўваецца праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку. Прапановы фарміруюцца ва ўмовах дыскусійных пляцовак, грамадскіх прыёмных, адкрытых дыялогаў з народам. На шостым Усебеларускім народным сходзе будзе дэталёва разгледжаны гэты дакумент. З якімі пасыламі, спадзяваннямі, надзеямі выступае Магілёўшчына? Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае яна ў сваю рэгіянальную праграму развіцця на будучыя пяць гадоў? Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.
«У нас наперадзе досыць сур'ёзная праца для таго, каб праграма ў канчатковым выніку была паўнавартасным, кансалідаваным дакументам у развіцці на пяцігадовы перыяд», – пра гэта заявіў падчас прэзентацыі ў Магілёве праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў.
Асноўным пасылам бягучай пяцігодкі стане адзінства ўсяго грамадства. Галоўнай жа мэтай – дабрабыт людзей, павышэнне ўзроўню заработнай платы, забеспячэнне росту эканамічнага развіцця прадпрыемстваў вобласці.
У Асноўных палажэннях праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны падведзены вынікі працы нашай дзяржавы за апошнія гады і пастаўлены задачы на бліжэйшую пяцігодку.
Пачаўся прыём заявак на конкурс «Містар Магілёў – 2021», паведамілі ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу. Конкурс будзе праходзіць у два этапы. Адборачны тур адбудзецца 5 лютага, а фінал – 19 лютага. «Удзельнікамі могуць стаць актыўныя маладыя людзі, якія пражываюць на тэрыторыі Магілёва і вобласці, ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, рост – ад 170 да 185 см, – адзначылі арганізатары. – Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі будуць з'яўляцца знешнія дадзеныя, артыстычнасць, творчыя здольнасці, уменне праявіць індывідуальнасць і харызму. У фінале сустрэнуцца сем канкурсантаў».
Вытворчасць свяцільнікаў новага пакалення для прамысловых памяшканняў наладзіў завод «Зеніт» у Магілёве. Пра гэта распавёў намеснік галоўнага канструктара ААТ «Зеніт» Сяргей Ігнатаў.
Падтрымка і развіццё маладзёжнай палітыкі – важны складнік будучыні краіны. Такім меркаваннем падзяліўся дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, дырэктар Гістарычнага музея Крычава Уладзімір Мішчанка.
Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў правядзе ў гэтым годзе конкурс дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы», прысвечаны гераічным старонкам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў намеснік старшыні БГАВ Юрый Дзядкоў. «Выхаванне ў падрастаючага пакалення паважлівага стаўлення да памяці абаронцаў Айчыны, гераічных подзвігаў, здзейсненым у гады Вялікай Айчыннай вайны, застаецца ў актуальным парадку дня. Праз творчасць мы ў тым ліку імкнёмся фарміраваць такія маральныя якасці, як гераізм і патрыятызм», – сказаў Юрый Дзядкоў.
В области за сутки произошло 3 пожара: в Могилевском, Мстиславском и Краснопольском районах. Об этом сообщила старший инспектор областного управления МЧС Ольга Нехороших.
Организации Могилевской и Ленинградской областей провели сегодня онлайн-встречу по инвестиционному и торгово-экономическому сотрудничеству. Об этом сообщили в Могилевском агентстве регионального развития, которое совместно с Агентством экономического развития Ленинградской области выступило организатором мероприятия.
Старшынёй Клімавіцкага райвыканкама стаў Міхаіл Дзямідаў – яго кандыдатуру сёння ўзгадніў Аляксандр Лукашэнка. Да гэтага Міхаіл Дзямідаў працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Бялыніцкага райвыканкама.
На базе Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (Віцебская вобласць) прайшоў трэці этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона, які сабраў каля 170 юных біятланістаў з усіх рэгіёнаў краіны. У праграму спаборніцтваў уваходзілі гонкі з масавым стартам і змешаныя эстафеты. Юнакі спаборнічалі ў 4 узроставых групах. На рахунку прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці 2 узнагароды. Лепшы вынік у мас-старце сярод біятланістаў 2004-2005 гадоў нараджэння паказаў Максім Чучвага, і ў такой жа дысцыпліне сярод спартсменаў 2008-2009 г.н. другім быў Арцём Вараб'ёў.
Спецыфічная прафілактыка ці вакцынацыя – найбольш дзейсны спосаб прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Новая каранавірусная інфекцыя не з'яўляецца выключэннем.
З 1 лютага 2021 года павялічваюцца памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. На першае дзіця памер дапамогі складзе Br472,92, на другое і наступных дзяцей – Br540,48, на дзіця-інваліда – Br608,04. Тэмп росту сум названых выплат: 110,5% – у параўнанні з пераразлікам з 1 жніўня 2020 года і 116,6% – у параўнанні з пераразлікам з 1 лютага 2020-га.
У цяплічным комплексе ААТ «Рассвет» імя К.Арлоўскага ў Кіраўскім раёне пачаўся новы агароднінны сезон: там высадзілі расаду таматаў і агуркоў. Гародніну ў «Світанку» ў закрытым грунце вырошчваюць на плошчы ў 10 гектараў, большую частку – 8 гектараў – займаюць таматы. Але першы ўраджай чакаецца агуркоў, яго абяцаюць да пачатку сакавіка. Таматы саспеюць ужо ў красавіку. Гародніну вырошчваюць у мінеральнай ваце, з кропельным харчаваннем. Агульны ўраджай чакаецца не менш за леташні – больш за 4 тысячы тон.
Сярод кабінетаў абслугоўвай працы ў магілёўскіх школах наладзілі конкурс. Галоўная мэта – зрабіць заняткі цікавымі і карыснымі. Кулінарыя, шыццё і рукадзелле – тры кіты навучання. Але сённяшнія ўрокі – гэта не проста пра працу хатняй гаспадыні. А яшчэ творчасць, уменне імправізаваць і спраўляцца са складанай тэхнікай. Усё гэта ўлічваецца на ўроках. Сёння на заняткі для дзяўчынак адводзіцца ад гадзіны да 6 на тыдзень у залежнасці ад класа. Старшакласнікі пры вывучэнні прадметаў на базавым узроўні могуць атрымаць нават прафесію.
Каля 5 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці працавалі ў мінулым годзе без абавязковай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Самазанятых грамадзян, у параўнанні з мінулым годам, стала больш на 75 чалавек, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Асноўная колькасць самазанятых грамадзян засяроджана ў Магілёве – 1 тыс. 246 і ў Бабруйску – 1 тыс. 110, у Асіповіцкім раёне – 311, Горацкім – 306, Крычаўскім – 214, Магілёўскім – 207, Чавускім – 202, Касцюковіцкім – 166.
На Магілёўшчыне стартуе рэгіянальная дабрачынная акцыя «Браты нашы меншыя», накіраваная на аказанне дапамогі бяздомным жывёлам, якія знаходзяцца ў прытулках, на ператрымцы ў валанцёраў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры абласнога камітэта ГА «БРСМ». Як патлумачылі суразмоўцы, прыняць удзел у акцыі можа любы жадаючы. Для гэтага неабходна набыць тавары для жывёл, напрыклад, сухія кармы, крупы, супавыя наборы, кансервы для катоў і сабак, напаўняльнікі, медыкаменты і інш. прадукцыю і перадаць пакупкі ў камітэт БРСМ для МГААЖ «Добрае Сэрца» і БГААЖ «Дабрадзейнасць».
Меры па падтрымцы работнікаў і арганізацый у перыяд неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыі працуюць у Беларусі. Што кажа заканадаўства? 8 студзеня 2021 года ўступіў у сілу ўказ № 512 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Ім унесены дапаўненні ў пункт 14 указа № 143 «Аб падтрымцы эканомікі». Гэта сацыяльна-эканамічныя меры падтрымкі работнікаў і арганізацый у перыяд неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў цэлым адобрыў увядзенне ў краіне біяметрычных дакументаў, але асобныя моманты даручана дадаткова прааналізаваць і дапрацаваць. Аб гэтым стала вядома па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы. Дата, з якой пачнуць выдаваць такія дакументы, пакуль не вызначана. Яна будзе прапанавана Прэзідэнту ў праекце ўказа, калі ўсе нюансы будуць улічаны.
За выхадныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 9 пажараў, на якіх загінулі 3 чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. «У пятніцу, 22 студзеня, прыйшоўшы наведаць 77-гадовага брата, які адзін пражываў у жылым доме па вул. Рабчэўскага ў Клімавічах, жанчына выявіла задымленае памяшканне і гаспадара жылля без прыкмет жыцця, – распавяла Вольга Нехарошых. – Пажару як такога і не было – з-за тлення пасцельнай бялізны і прагару падлогі ў хаце закураны сцены і маёмасць у пакоі».
Прямую телефонную линию 30 января проведет заместитель председателя облисполкома – Валерий Анатольевич Малашко. С 9.00 до 12.00 по номеру (8 0222) 50-18-69 он ответит на вопросы жителей Приднепровского края.