Архіў навін

Прэм’ера аўтарскага праекта беларускіх бардаў Сяргея Кулягіна і Сяргея Антонава «Вартаўнікі кахання» пройдзе 25 сакавіка а 18.30 у канцэртнай зале «Магілёў». Тэму вясны, рамантычных адносін і кахання дуэт «Сяржукі» раскрые праз прызму паэзіі, прозы, песень і гумару. У праграме прагучаць гарадскія рамансы, шансон, аўтарскія песні, а ў другім аддзяленні музыканты прапануюць зале праспяваць разам лірычныя бард-хіты.
Новая, больш эканамічная, паравая турбіна хутка будзе запушчана на Магілёўскай ЦЭЦ-2. Яна будзе працаваць толькі па цеплафікацыйным цыкле, што дасць магчымасць знізіць расход умоўнага паліва на водпуск электраэнергіі. Паводле ацэнкі спецыялістаў, пасля ўводу новай турбіны ў эксплуатацыю ў бягучым годзе ўдасца зэканоміць каля 2,6 тысячы тон умоўнага паліва. Уключыць новую турбіну плануецца ў красавіку. Для паспяховага ўводу абсталявання ў работу неабходна зладжаная работа ўсіх падрадных і субпадрадных арганізацый, занятых мантажом і наладкай цеплатэхнічнага абсталявання.
Спартакіяда дэпутацкага корпуса Магілёўшчыны пройдзе ў абласным цэнтры 19–20 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў абласным Савеце дэпутатаў. Як расказалі суразмоўцы, спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу двух дзён. Удзел у мерапрыемстве прыме больш за 250 чалавек з усяго рэгіёна. У першы дзень спартакіяды, 19 сакавіка, спартсмены пазмагаюцца за найлепшыя вынікі ў плаванні, дартсе і стральбе. Спаборніцтвы будуць праходзіць у новым ФАКу. Падчас правядзення спаборніцтваў адбудзецца ўрачыстае адкрыццё.
Нестабільная абстаноўка ў свеце і санкцыйны ціск адбіваецца на настроях людзей. Падстаў для хваляванняў шмат: рост курсу замежнай валюты, пытанне пераарыентацыі рынкаў збыту і магчымага зніжэння экспартных паставак, захаванне дастатковай колькасці на прылаўках магазінаў тавараў замежнай вытворчасці і асабліва – наяўнасць у аптэках і бальніцах неабходных прэпаратаў.