Архіў навін

Першы нумар газеты выйшаў 5 сакавіка 1992 года. Рашэнне «Аб грамадска-палітычнай і аграпрамысловай газеце “Зямля і людзі”» было прынята выканаўчым камітэтам Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў. Першым рэдактарам быў прызначаны дасведчаны журналіст Уладзімір Далькоў. У 1994 годзе газету ўзначаліў Уладзімір Зюзькевіч. З 2003 года галоўным рэдактарам з’яўляецца Уладзімір Капуза:
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама стала найлепшым у рэспубліцы сярод структурных падраздзяленняў абласных (і Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі па выніках працы за 2021 год. Пра гэта паведамілі падчас правядзення пасяджэнні калегіі ведамства.
Адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці з удзелам першага намесніка старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алены Кухарэвіч, паведамілі ва ўстанове. Начальнік галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Алена Марозава далажыла аб выніках выканання пастаўленых перад тэрытарыяльным падраздзяленнем задач у 2021 годзе і аб асноўных напрамках дзейнасці на 2022 год.
Абноўленая Канстытуцыя Беларусі ўступіць у сілу 15 сакавіка. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстай цырымоніі падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму.
Представители Новосибирской области посетили Могилев. Во время встречи председателя Могоблисполкома Анатолия Исаченко с российской делегацией во главе с первым заместителем губернатора Новосибирской области Юрием Петуховым, стороны обсудили необходимость объединить усилия в поиске новых направлений сотрудничества между регионами.