Архіў навін

Традыцыйны турнір на прызы заслужанага майстра спорту Беларусі малатабойкі Аксаны Мяньковай пройдзе 14–16 сакавіка на базе Магілёўскага спартыўнага комплексу «Алімпіец». Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Як адзначылі арганізатары спаборніцтваў, камплекты ўзнагарод будуць разыграны прадстаўнікамі розных узроставых катэгорый у кіданні молата, дзіды і дыска, а таксама ў штурханні ядра.
На палях філіяла «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга» ў Магілёўскім раёне ідзе ўнясенне мінеральных угнаенняў пад сяўбу яравых збожжавых. Да канца месяца неабходна ўнесці ўгнаенні на плошчы 3,5 тыс га.
У рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці паступіла новае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Набыць яго можна без гандлёвай нацэнкі па безнаяўным разліку і за наяўныя па адрасе: г. Магілёў, вул. Дзяржынскага, 9. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 76-92-42, 76-92-66. З панядзелка выданне з’явіцца ў продажы ў гандлёвых кропках ААТ «Магілёўсаюздрук».
Будаўніцтва кальцавой дарогі вакол Магілёва ідзе згодна з устаноўленым графікам. Абласны цэнтр стане другім пасля Мінска беларускім горадам з кальцавым рухам. На новай дарозе прадугледжана будаўніцтва трох штучных збудаванняў: двух мастоў і пуцеправода праз чыгунку. Самым буйным з іх стане мост праз Днепр працягласцю 378 м. Аб’язная дарога будзе на 90% складацца з высокатрывалага цэментабетоннага пакрыцця, асфальтаваць плануюць толькі з’езды, масты і пуцеправод. Шырыня дарожнага палатна складзе 14 м. Тут прадугледжаны дзве паласы руху, абочыны і ўмацаваныя прыпыначныя палосы.
Графік руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск зменіцца ў сакавіку ў сувязі з рамонтам чыгуначнага моста. На ўчастку Асіповічы–Салігорск 17, 24 і 31 сакавіка будуць адменены цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа №879/880 на напрамку Магілёў–Салігорск–Магілёў. Таксама ў названыя даты некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы–Салігорск будуць прытрымлівацца змененых маршрутаў і раскладу. БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтых абставінаў і ўлічваць іх пры планаванні паездак.
Прыём заявак на XI Рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі» пачынаецца 15 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
У рамонтным цэху ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс» кіпіць праца нават у суботу. Да пасяўной рукой падаць – тэхніка ў сельгаспрадпрыемствах патрэбна ў поўнай гатоўнасці і ў тэрмін. На зіму ў рамонт паступіла каля 80 энерганасычаных трактароў, з іх сваім ходам змаглі дабрацца толькі тры машыны. Зараз больш за палову ўжо на хаду, каля двух дзясяткаў у працы. Дырэктар «Задняпроўскага міжрайаграсэрвісу» Алег Грудаў тлумачыць, што дэбіторская запазычанасць кліентаў-сельгаспрадпрыемстваў, перабоі з пастаўкамі імпартных запчастак адбіліся на тэмпах рамонту.
У Магілёўскай вобласці на наступным тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій. Саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. Кірмашы вакансій будуць праводзіцца: 15 сакавіка з 09.00 да 10.00 – упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Краснапольскага райвыканкама.
Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Уладзіміравіч Кубракоў правядзе прыём грамадзян 16 сакавіка ў памяшканні Крычаўскага райвыканкама па адрасе г. Крычаў, вул. Савецкая, 51. Прыём пачнецца а 10:00 па папярэднім запісе, які ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 02241 34745. Запіс заканчваецца за тры дні да правядзення прыёму грамадзян. Рэд.