Архіў навін
Пасяджэнне абласной камісіі па рэферэндуме адбылося сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. На парадку дня стаяла пытанне аб устанаўленні вынікаў галасавання па рэспубліканскім рэферэндуме ў рэгіёне.
У беларуска-расійскім універсітэце стартаваў ХIV фестываль творчасці замежных студэнтаў «Дружба народаў». Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце навучальнай установы.
Каля 20 тыс. кветак падрыхтаваў «Магілёўзелянбуд» да Міжнароднага жаночага дня. Пра гэта расказала начальнік аддзела маркетынгу і збыту прадпрыемства Марціна Багайчук.
Медыцынскі судовы эксперт Альберт Рынейскі ўдастоены звання «Найлепшы па прафесіі». Ужо 6 гадоў ён працуе ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці, куды трапіў па размеркаванні пасля заканчэння ВНУ і Інстытута перападрыхтоўкі кадраў.
У Магілёўскай вобласці стартуе 1 сакавіка маладзёжны рэспубліканскі праект «Выбіраем студатрад». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
«Праект традыцыйна стартуе ў пачатку вясны і працягнецца да канца ліпеня ў кожным раёне Магілёўскай вобласці, – растлумачылі суразмоўцы. – Патэнцыйныя ўдзельнікі студатрадаўскага руху могуць загадзя забраніраваць працоўнае месца, адзначыць у сваёй заяўцы, чым бы яны хацелі займацца ў атрадзе, на якую заработную плату разлічваюць».
За суткі ў вобласці адбылося 5 пажараў: у Бабруйску, Краснаполлі, Клічаве, Глускім і Асіповіцкім раёнах. Абышлося без гібелі, але не без траўмавання. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
З блінамі, выступленнямі артыстаў і тэматычнымі гульнямі адзначаць у Пячэрскім лесапарку Магілёва Масленіцу. Мерапрыемства пройдзе 5 сакавіка. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага гарвыканкама.
«Гулянні традыцыйна пройдуць у Пячэрскім лесапарку. Запланавана канцэртная праграма на цэнтральнай эстрадзе. Будуць абрады, тэматычныя гульнявыя праграмы. Вядома ж, яркім момантам свята стане спальванне пудзіла – сімвала зімы», – расказалі ў гарвыканкаме.
Br 80,3 млн., або 43,8% ад агульных паступленняў, у бюджэт вобласці заплацілі плацельшчыкі Магілёва за студзень. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Найбуйнейшымі плацельшчыкамі Магілёва з’яўляюцца: РУП «Магілёўэнерга», філіял ТАА «Еўрагандаль», РУП «Магілёўаблгаз», ААТ «Будтрэст N 12» «Кіруючая кампанія холдынгу “Будтрэст-холдынг”», ЗАТ «Завод палімерных труб». Доля іх паступленняў у бюджэце горада склала 19,1%, ці Br15,3 млн.
Переводчик