Архіў навін
Аб неабходнасці набыцця ў лізінг будаўнічай тэхнікі, рамонце дарог, увекавечванні памяці ахвяр генацыду сёння гаварылі жыхары Клічава на выязным прыёме, які правёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
У Магілёўскім аддзяленні БелГПП прайшла сустрэча прадстаўнікоў прыватнага бізнесу і дзяржаўных прадпрыемстваў з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Алакам Ранджанам Джа. Удзельнікі прэзентавалі свае прадпрыемствы, расказалі аб інвестыцыйным патэнцыяле рэгіёна, абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва Магілёўскай вобласці і Індыі ў розных сферах.
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці днямі вярнулася з міжнароднай выставы EXPO 2020 у Дубаі.
Br114,5 млн. заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці суб’екты малога і сярэдняга бізнесу ў студзені-лютым бягучага года. Пра гэта паведамілі ў прэсавым цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
У параўнанні з мінулым годам уліванні ў бюджэт павялічыліся на 45,2 %або на Br35,6 млн. у фактычным вылічэнні.
Рост паступленняў ад арганізацый склаў 48,6 %, або Br31,9 млн. ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 28,4 %, або Br3,7 млн.
Переводчик