Архіў навін

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Са сваімі праблемамі да губернатара звярнулася 9 заяўнікаў з Магілёва, Крычава і Асіповіч. Пытанні датычыліся абсталявання прыпынку грамадскага транспарту, зносу самавольнай пабудовы, вызначэння зямельных граніц, перадачы сетак электразабеспячэння ў садовым таварыстве, працаўладкавання, выдзялення фермерам дызельнага паліва на пасяўную і інш.
У працоўных калектывах не павінна быць канфрантацыі, трэба быць адзіным цэлым. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы з працоўным калектывам ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» і жыхарамі Магілёўскага раёна. «У працоўных калектывах не павінна быць канфрантацыі, трэба быць адзіным цэлым. Любому кіраўніку мала быць проста прафесіяналам, трэба ўмець наладжваць адносіны ў калектыве», – адзначыла яна.
Новыя эканамічныя ўмовы адкрываюць для прадпрыемстваў вялікія рыначныя магчымасці для далейшага развіцця, пошуку новых рынкаў збыту і новых крыніц сыравіны. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – падчас наведвання ААТ «Магілёўскі металургічны завод». Мэта наведвання – выявіць вузкія месцы, праблематыку і выпрацаваць комплекс мер для далейшай эканамічна мэтазгоднай і прыбытковай работы прадпрыемства.
У Клічаўскім раёне ранняй вясной з’яўляюцца мясцовыя агуркі. Іх вырошчвае фермерская гаспадарка з вёскі Канстантаў. Фермер Віктар Арцем’еў прытрымліваецца прынцыпаў арганічнага земляробства і не выкарыстоўвае хіміі.
Мы сёння закладваем у выхаванне моладзі асновы, якія будуць працаваць на дабрабыт краіны ў будучыні. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы з навучэнцамі Рэчкаўскай і Бракаўскай сярэдніх школ Магілёўскага раёна. «Сёння мы закладваем у выхаванне моладзі тыя асновы, якія будуць працаваць на карысць краіны ў будучым», – адзначыла яна падчас сустрэчы.
Эканамічны прыярытэт нашай краіны – забеспячэнне патрэб людзей. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас наведвання ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» ў Магілёўскім раёне. «Эканамічны прыярытэт нашай краіны – забеспячэнне патрэб людзей. Самае галоўнае, што ў нас ёсць, – гэта кадры, ад якіх залежыць усё. Ад нас з вамі сёння залежыць шмат: стварэнне харчовай бяспекі, захаванне краіны для нашых дзяцей і ўнукаў», – адзначыла Наталля Качанава падчас сустрэчы з калектывам ЗАТ «Агракамбінат “Зара”».