Архіў навін

Мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, адбыўся сёння ў Магілёве. Каля помніка «Дзецям вайны» па вул. Лазарэнка сабраліся прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, малалетнія вязні фашысцкай няволі, ветэраны працы і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, працоўных калектываў і моладзь горада.
Шэсць пажараў адбылося за выхадныя ў вобласці, 29 разоў ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці. Падчас аператыўнай працы выратавана 2 жылыя дамы, 2 гаспадарчыя будынкі і 2 адзінкі тэхнікі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. За выхадныя ў Бабруйску пад вогненную хвалю трапілі 2 аўтамабілі. У суботу, 9 красавіка, каля гадзіны дня на вуліцы Кастрычніцкай загарэўся аўтамабіль BMW X5, 2002 года выпуску. У выніку пажару пашкоджана панэльная частка аўтамабіля. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка і жыллёва-камунальная гаспадарка, паліўна-энергетычны комплекс Магілёўскай вобласці і яго эфектыўнасць, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Сучасныя і экалагічныя тэхналогіі пры вытворчасці прадуктаў бытавой хіміі і асабістай гігіены прымяняе парфумерна-касметычная кампанія «Сонца» ў Асіповічах. Гэты кірунак фабрыка абрала больш за 10 гадоў таму.
Энергія ад сонечнай фотаэлектрастанцыі, уведзенай у эксплуатацыю ў лютым 2022 года паблізу вёскі Рэчыца ў Чэрыкаўскім раёне, стабільна паступае ў дзяржаўную энергасетку, паведамілі ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі Беларусі. Сонечная электрастанцыя складаецца з двух паркаў – Паўночнага і Паўднёвага – і займае плошчу каля 220 гектараў. Сумарная вызначаная магутнасць станцыі – 109 МВт. Разліковы гадавы аб’ём выпрацоўкі электраэнергіі 156,960 тыс МВт/гадзіну. Ужо за люты 2022 года фактычная выпрацоўка «зялёнай» энергіі склала 4,1 млн кВт/г.
Высадка дрэў у парку Падміколле, знос старых пабудоў і ўборка вуліц і прылеглых тэрыторый – у Магілёве прайшоў гарадскі суботнік