Архіў навін

У Беларусі падвялі вынікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Магілёўская вобласць заняла трэцяе месца, як паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. Як расказалі суразмоўцы, ад нашага рэгіёна ў алімпіядах прынялі ўдзел 210 вучняў. Пераможцамі сталі 90 удзельнікаў. Дыпломамі I ступені ўзнагароджана 18 чалавек, 33 – удастоены дыпломаў II і 39 – III ступені. Акрамя таго, па рашэнні журы 10 удзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах узнагароджаны пахвальным водгукам за выніковы ўдзел.
Падвядзенне вынікаў заключнага этапу XV Рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон», а таксама ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання прызёраў і ўдзельнікаў конкурсу адбыліся ў Брэсце. Па выніках спаборніцтваў навучэнцы Прыдняпроўскага краю занялі 2 агульнакаманднае месца, заваяваўшы 6 дыпломаў, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскай вобласці.
У Горацкім філіяле ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”» асвоілі новую вытворчасць і пачалі выпускаць пшанічны солад. Пра гэта расказаў дырэктар Горацкага хлебазавода Дзмітрый Губараў. «Мы асвоілі вытворчасць новага інгрэдыента, які ўваходзіць у склад карыснага хлеба. Гэта ферментаваны пшанічны прадукт павышанай харчовай каштоўнасці», – сказаў ён.
Выстава «Гісторыя посуду: эпоха і стыль» пачне сваю працу ў музеі этнаграфіі Магілёва 5 красавіка. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. На выставе будзе прадстаўлена больш за чатырыста сапраўдных артэфактаў ХVII – пачатку XXI стагоддзяў, якія раскрываюць гісторыю стварэння посуду, яе эвалюцыю: ад глінянага чыгуна да вытанчаных парцалянавых формаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка і жыллёва-камунальная гаспадарка, паліўна-энергетычны комплекс Магілёўскай вобласці і яго эфектыўнасць, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 11 красавіка з 10.00 да 11.00 будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па пытанні «Парадак правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы». На пытанні адкажа начальнік аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы Вольга Рыгораўна Лібак па тэлефоне (80222) 71 29 89. Ред.
Рэспубліканскія спаборніцтвы па танцавальным спорце «Вясновы баль 2022» пройдуць у Магілёве 17 красавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускага альянсу танцавальнага спорту. Спаборніцтвы пройдуць у спарткомплексе «Алімпіец», дзе танцавальныя пары і сольныя выканаўцы будуць змагацца за месца на самай высокай прыступцы п’едэстала гонару.
Большасць бальніц Магілёўскай вобласці працуе ў планавым рэжыме, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. «На гэтым тыдні ў звычайным рэжыме працуюць усе цэнтральныя раённыя бальніцы. Выключэнне складае Клімавіцкая цэнтральная раённая бальніца ў сувязі з тым, што яна вызначана міжраённым цэнтрам», – расказалі ў прэс-службе. З 2 красавіка пасля правядзення мерапрыемстваў па дэзынфекцыі пераходзіць у звычайны рэжым працы (для аказання меддапамогі пацыентам пульманалагічнага і фтызіятрычнага профіляў) Магілёўскі абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер.