Архіў навін

У кулуарах жартуюць: у «Славянскага базару» ў гэтым годзе з’явіўся сур’ёзны канкурэнт. І справа нават не ў тым, што I Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва «Час танцаваць» узначаліў экс-дырэктар Віцебскага форума Аляксандр Сідарэнка. Як аказалася, і там і там у прыярытэце падыход не толькі якасны, але і колькасны. Амаль тысяча ўдзельнікаў з 15 населеных пунктаў краіны на адной сцэне – а гэта 12 (!) гадзін бесперапынных танцаў, якія чаргуюцца з майстар-класамі.
Прадстаўнікі холдынгу «Бабруйскаграмаш» наведалі з дзелавым візітам Рэспубліку Таджыкістан. Як паведамілі на прадпрыемстве, падчас перагавораў з дырэктарам АТЗТ «Агратэхсэрвіс», дылерскага цэнтра холдынгу «Бабруйскаграмаш» на тэрыторыі Таджыкістана, абмяркоўвалася пытанне аб пашырэнні наменклатуры дзеючай зборачнай вытворчасці за кошт асваення зборкі прычапных ротарных касілак-здрабняльнікаў КІР-1,5. Гэта дазволіць павялічыць аб’ём экспартных паставак у Рэспубліку Таджыкістан, а таксама забяспечыць фермераў надзейнай сельскагаспадарчай тэхнікай беларускай вытворчасці.
Клічаўскі раён у гады Вялікай Айчыннай стаў адным з самых буйных у Беларусі цэнтраў партызанскага руху. У гонар народных мсціўцаў у вёсцы Усакіна ўзведзены мемарыяльны комплекс. А пасярод балот вострава Верамееўка – помнік байцам легендарнага атрада «Слаўны», які дыслакаваўся тут. Гэтай зімой яго рэканструявалі, урачыстае адкрыццё запланавана на лета. Але і па гэты дзень у дрымучых усакінскіх лясах, у вязкай дрыгве ляжаць астанкі загінулых герояў і мірных жыхароў, забітых фашыстамі...