Архіў навін
Памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы ўшанавалі ў Слаўгарадзе. У дзень 36-й гадавіны аварыі на ЧАЭС мітынг-рэквіем з удзелам прадстаўнікоў улады і грамадскасці прайшоў на алеі Памяці пахаваных вёсак.
Нараўне з іншымі раёнамі Магілёўскай вобласці Слаўгарадскі ўвайшоў у лік найбольш пацярпелых ад наступстваў чарнобыльскай трагедыі: у рознай ступені радыенуклідамі была забруджана ўся яго тэрыторыя. Наступствы аварыі на ЧАЭС для раёна былі значнымі: у сувязі з адсяленнем спыніла існаванне 25 населеных пунктаў, ліквідаваны 3 сельсаветы і 4 сельскагаспадарчыя арганізацыі.
Новы дом сямейнага тыпу адкрыўся ў Слаўгарадзе. Наваселле справіла шматдзетная сям’я Марыны і Васіля Партэй, у якой зараз выхоўваецца 5 дзяцей.
Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Мікалаевіч Хаменка 28 красавіка з 11.00 да 12.00 будзе праводзіць у Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэл.: (8 0222) 32 39 43.
Месца правядзення: упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71, уваход з плошчы Леніна).
Пасля ўспышкі афрыканскай свіной чумы ў 2010 гадах агракамбінат «Усход» Магілёўскага раёна пазбавіўся больш чым 30-тысячнага пагалоўя свіней. Пакуль выйсці на ранейшыя аб’ёмы так і не атрымалася.
Переводчик