Архіў навін

Па традыцыі ў дзень святкавання 1 Мая ў абласным цэнтры ўшаноўвалі людзей працы. Пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару Магілёўскай вобласці ўручыў пераможцам штогадовага спаборніцтва старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.