Архіў навін

У Беларусі вызначылі парадак арганізацыі доўгачасовага догляду пажылых і інвалідаў. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 23 мая 2024 года нумар 367, якая прынята ў развіццё абноўленага закона «Аб сацыяльным абслугоўванні», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі сёння стартавалі цэнтралізаваны экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне ў адзіныя тэрміны. Усяго ў першы дзень на Магілёўшчыне ў пунктах правядзення іспыту зарэгістраваны 6043 навучэнцаў, з улікам экстэрнаў. У другі дзень, 30 мая, чакаецца 6045. Найбольш папулярным прадметам па выбары ў выпускнікоў у гэты дзень стала матэматыка - на карысць дакладнай навукі зрабілі выбар звыш 2 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак, на другім месцы - біялогія (амаль 1,3 тыс.) і завяршыла тройку лідэраў грамадазнаўства (звыш 1,03 тыс.).
Рашэннямі гаррайвыканкамаў Магілёўскай вобласці ў бягучым годзе вызначана 61 месца адпачынку каля водных аб'ектаў з арганізацыяй купання, паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. У параўнанні з мінулым сезонам колькасць такіх месцаў у рэгіёне не змянілася.
У Беларусі сёння стартуе цэнтралізаваны іспыт і цэнтралізаванае тэсціраванне ў адзіныя тэрміны.
У Магілёўскай вобласці з Кітайскай Народнай Рэспублікай - вялікія перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар пасля завяршэння візіту афіцыйнай дэлегацыі рэгіёна ў Паднябесную. У перыяд з 16 па 21 мая афіцыйная дэлегацыя Магілёўскай вобласці наведала дзве правінцыі КНР.