Архіў навін

Магілёўская вобласць разам з усёй краінай сёння святкуе 79-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сёлета святочная праграма ў абласным цэнтры стартавала з Парада Перамогі выхаванцаў дзіцячых садоў, у якім прынялі ўдзел каля 250 дашкалят у форме розных родаў войскаў. Затым урачыстасць працягнулася маршам воінскіх часцей Магілёўскага гарнізона на плошчы Леніна.