Архіў навін

Cобрание Могилевской ассоциации промышленников и предпринимателей состоялось 8 мая на базе УЧНПП «Технолит» при участии помощника Президента – инспектора по Могилевской области Леонида Мартынюка, заместителя председателя Могилевского облисполкома Руслана Страхара, председателя Могилевского горисполкома Александра Студнева.
Напярэдадні Дня Перамогі ля падножжа мемарыяла воінскай славы «Лудчыцкая вышыня» Быхаўскага раёна адбыўся ўрачысты мітынг, падчас якога маладыя следчыя прынеслі прысягу на вернасць Айчыне, народу і прафесіі. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава. У знак памяці і глыбокай павагі да подзвігаў тых, хто абараняў Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны і загінуў у сутычцы з ворагам, удзельнікі мерапрыемства ўсклалі жывыя гірлянды і кветкі да Вечнага агню, а памяць загінуўшых герояў ушанавалі хвілінай маўчання.
Сімвалічная алея Перамогі з 30 кустоў бэзу з'явілася ля Магілёўскага спецыяльнага дома для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў. Ініцыятыва стала часткай абласной акцыі "І заквітнее бэз 1945-га", расказала начальнік упраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Наталля Дашкова.
Гордыя сцягі для асаблівых гарадоў. Спіс населеных пунктаў, якія ўвайшлі ў гісторыю як цытадэлі адвагі і бясстрашнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стаў даўжэйшы. У 2024 годзе яшчэ 9 беларускіх гарадоў узнагароджаны вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны". Адзін з іх - Асіповічы, буйны чыгуначны вузел на мяжы Магілёўскай і Мінскай абласцей.
Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны віншуюць гэтымі днямі ў кожным кутку Беларусі. 9 Мая - асаблівая дата, у першую чаргу для тых, хто прайшоў франтавымі дарогамі. І каб гэтае свята ветэраны сустрэлі са шчаслівымі вачыма, у госці прыходзяць прадстаўнікі ўлады, прадпрыемстваў, моладзь з падарункамі і цёплымі пажаданнямі, бо клопат і ўвага для ветэранаў - самае каштоўнае.
Старадаўні абрад адрадзілі ў Клічаве юныя выхаванкі ўзорнага фальклорнага ансамбля «Купалачка». Пра гэта расказала настаўнік па класе народнай творчасці дзіцячай школы мастацтваў райцэнтра Наталля Коктыш.
Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) у ходзе праграмы па ўзнаўленні рыбных рэсурсаў сацыяльна-значных вадаёмаў фонду запасу рыбалоўных угоддзяў правяло зарыбленне вадаёмаў Магілёўскай і Брэсцкай абласцей. Пра гэта паведамілі ў БТПР.
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту вобласці за першы квартал 2024 гады падвялі сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Пасяджэнне прайшло пры ўдзеле старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, старшыні абласнога Савета дэпутатаў Аляксандра Гарошкіна.
Мерапрыемства прымеркавана да Дня Перамогі і 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзевяць населеных пунктаў краіны вымпелам «3а мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Цырымонія адбылася 7 траўня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі.