Архіў навін
Пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў 24 мая старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. Удзел у ім прынялі члены прэзідыума, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, а таксама старшыні гаррайсаветаў дэпутатаў, старшыні гаррайвыканкамаў - з дапамогай відэаканферэнцсувязі з гарадскіх і раённых студый.
Беларусь і Расія захоўваюць курс на ўзмацненне інтэграцыі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным
Міліцыя забяспечыць ахову парадку ў месцах правядзення выпускных. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў.
У найбліжэйшыя дні для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі празвіняць апошнія званкі. Атэстаты выпускнікі атрымаюць 14 чэрвеня, тады ж адбудуцца і выпускныя вечарыны.
Сапраўднае свята з песнямі, танцамі і інтэрактывамі атрымалася ў двары па праспекце Шміта, 6 у Магілёве - тут адкрылі першую ў гэтым сезоне дзіцячую пляцоўку. Усяго гэтым летам у Магілёве плануюць уладкаваць 16 дзіцячых пляцовак. У 2023 годзе горкамі, арэлямі і трэнажорамі папоўніліся 12 дваровых тэрыторый горада Магілёва.
Дырэктар Вязеўскай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Валянціна Грышановіч расказала, як арганізавана правядзенне цэнтралізаванага экзамену для выпускнікоў сельскай школы.
Адкрыццё абласных спаборніцтваў па футболе «Скураны мяч», на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, адбудзецца 27 мая ў 10:00 на базе ФК «Днепр-Магілёў». Яно пройдзе ў рамках спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства сярод дзяўчынак (2013-2015 гг.н.).
Як паведамляе адзін з арганізатараў, абкам БРСМ, за перамогу ў спаборніцтвах будуць змагацца каля 100 удзельніц. Сярод шасці каманд з чатырох раёнаў будуць вызначаць пераможцаў абласных спаборніцтваў.
Абласны тур ваенна-патрыятычнай гульні «Арляня» адбудзецца 29 мая на базе В/Ч 72471. У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 200 чалавек з ліку навучэнцаў 9-11 класаў устаноў адукацыі рэгіёну. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абкаме БРСМ.
Удзельнікі павінны прайсці шэраг іспытаў і прадэманстраваць свае навыкі ў тэматычных конкурсах і заданнях. У рамках ваенізаванай эстафеты юнакі і дзяўчаты будуць збіраць і разбіраць на час аўтамат. Яшчэ адна станцыя - медыцынская. Удзельнікам трэба будзе спаборнічаць ва ўменні аказваць даўрачэбную дапамогу пры розных відах траўм.
Інтэрактыўную карту асабліва ахоўных прыродных тэрыторый запусцілі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Беларуская спартсменка Наталля Варакіна перамагла на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па барацьбе 2024 года, які праходзіць у Баку.
Спартсменка з Быхава заваявала залаты медаль у вагавой катэгорыі да 50 кг. Напярэдадні беларуска перамагла славачку Крысціну Басіч, Шахану Назараву з Азербайджана і румынку Ану Марыю Пірву, а сёння ў фінальным паядынку нанесла паражэнне Зехрэ Дэмірхан з Турцыі. Раней у сваёй кар'еры Наталля Варакіна станавілася бронзавым прызёрам Летніх Юнацкіх Алімпійскіх гульняў, а таксама сярэбранай медалісткай II Гульняў краін СНД.
Переводчик