Архіў навін

Асабісты прыём грамадзян 15 кастрычніка з 10.00 да 13.00 у Магілёўскім раённым выканаўчым камітэце (г.Магілёў, вул.Чалюскінцаў, 63а) правядзе начальнік кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Мураўёў Аляксандр Аляксандравіч. Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефонах 8 (0222) 42-30-33, 8 (0222) 42-30-25. Рэд.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў час семінара-нарады па пчалярству, прысвечанага падвядзенню вынікаў пчалярскага сезона 2024 года, узнагародзіла Глускі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Веснава», выхаванцы якога праяўляюць непадробную цікавасць да жыцця пчол і працы пчаляроў. і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.
Удзельнікамі форуму сталі маладыя работнікі вытворчасці «Магілёўэнерга» з розных падраздзяленняў Магілёўскай вобласці. Наперадзе ва ўдзельнікаў форуму тры дні насычанай праграмы.
Масавая вакцынацыя стартавала 3 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці. Сярод першых пацыентаў - асноўныя групы рызыкі: цяжарныя, пажылыя, дзеці і медыкі.
У Магілёўскай вобласці стартавала кампанія масавай вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу. Пра гэта расказаў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці - галоўны ўрач абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Максім Саковіч.
Палявы сезон працягваецца - аграрыі рэгіёну ўбіраюць кукурузу на зерне і сілас, ужо выканана палова задання. Набліжаюцца да экватара з цукровым бураком, накапаўшы 200 тысяч тон, на фінішную прамую выйшлі па ўборцы бульбы, як і гародніны ў цэлым, — засталося крыху больш за 15 працэнтаў плошчаў. І, вядома ж, у вобласці актыўна рыхтуюць задзел будучага ўраджаю: на раніцу 3 кастрычніка 151 тысяча гектараў засеяна азімымі збожжавымі - 66 працэнтаў ад задання. А ў Крычаўскім раёне азімымі збожжавымі ўжо засеялі 72 працэнты запланаваных плошчаў — 5,5 тысячы гектараў.