Архіў навін

Рабочая сустрэча па пытанню ўзаемадзеяння прамысловых прадпрыемстваў вобласці з ВНУ прайшла сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме пры ўдзеле памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка.
Мерапрыемства «Дыялог часоў: спадчына УЛКСМ - энергія моладзі», прысвечанае 106-годдзю з дня заснавання УЛКСМ, адбылося ў Магілёве. На працягу дзесяцігоддзяў камсамол аб'ядноўваў маладых людзей, натхняючы іх на добрыя ўчынкі і подзвігі ў імя Радзімы. БРСМ працягвае гэтыя традыцыі.
ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, прапануемага для вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні ЦВК Беларусі. Начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату ЦВК Алена Грыгаровіч нагадала, што ў ЦВК дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты Беларусі былі прадстаўлены 26 кастрычніка.
У Магілёве 29 кастрычніка адзначаецца 40-годдзе Ганаровага Паста Памяці загінуўшых за Айчыну. У абласным цэнтры ён носіць імя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Аляксандравіча Ціханава.
Памеры дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, якія вылічаюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), павялічваюцца з 1 лістапада на 1,1%, паведамляе са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці (аднаразовая) пры нараджэнні першага дзіцяці складае 10 БПМ, або Br4378, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 БПМ, або Br6129,2. Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (аднаразовая), - 100 працэнтаў БПМ, або Br437,8.
У Беларусі з 1 лістапада павялічацца «ўзроставыя» даплаты да пенсій, паведамляе са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. «Узроставыя» даплаты да пенсій атрымліваюць больш за 537 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэй. Памер гэтых выплат павялічыцца на 1,1 працэнта і складзе Br82,09 для людзей ва ўзросце 75-79 гадоў. Для людзей 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) даплаты складуць Br164,18, а пры наяўнасці інваліднасці I групы - Br218,9.
У Беларусі з 1 лістапада 2024 года павялічваюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2025 года, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 жніўня 2024 года, павялічыцца на 1,1 працэнта і складзе Br437,8. Удакладняецца, што гэта чацвёрты пераразлік БПМ у 2024 годзе. З пачатку года гэты нарматыў павялічыўся на 19 працэнтаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час даклада аб эфектыўнасці работы АПК агучыў галоўную задачу і абяцанне беларускаму народу ў перадвыбарны перыяд. Яна гучыць наступным чынам: «Трэба будзе скакаць вышэй!».
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. Так, 2 лістапада можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);
Пастановай Савета Міністраў ад 24 кастрычніка 2024 года нумар 791 устаноўлена прыняць бязвыплатна да 1 лістапада ва ўласнасць Беларусі з уласнасці Шклоўскага раёна акцыі шэрага акцыянерных таварыстваў. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Выбары Прэзідэнта Беларусі - гэта адна з галоўных падзей у жыцці краіны і народа. Сваім меркаваннем аб маючай адбыцца палітычнай падзеі ў краіне спецыяльна для сайта Магілёўскага аблвыканкама падзяліўся дырэктар установы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы» Алег Хмялькоў.
Масавая вакцынацыя супраць грыпу прадоўжыцца да 1 снежня, але рабіць прышчэпкі ў індывідуальным парадку будуць і пасля гэтага, расказала намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч у праекце «Краіна гаворыць» на тэму «Арганізацыя работы сістэмы аховы здароўя ў перыяд уздыму сезонных вірусных захворванняў».