Архіў навін

Аб мары правесці спаборніцтвы на свае прызы расказала алімпійская чэмпіёнка залатой эстафетнай гонкі ў Пхенчхане Дзінара Смольская (Алімбекава) пасля старту адкрытага першынства Магілёўскай вобласці па летняму біятлону ў Чавусах.
Вызначаны даты і мерапрыемствы навагодніх дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы». Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 кастрычніка 2024 года нумар 747, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Акцыя «Нашы дзеці» пройдзе з 16 снежня 2024 года па 15 студзеня 2025-га, «Ад усёй душы» - з 26 снежня па 15 студзеня 2025-га.
Каля 100 удзельнікаў сабрала адкрытае першынство Магілёўскай вобласці па летнім біятлоне на прызы алімпійскай чэмпіёнкі і заслужанага майстра спорту Дзінары Смольскай (Алімбекавай). Спаборніцтвы праходзяць на біятлонным стрэльбішчы і лыжаролернай трасе СДЮШАР Чавускага раёна і арганізаваны ўпершыню.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сваёй малой радзіме азнаёміўся з вынікамі эксперымента па вырошчванні кукурузы розных сартоў. Для эксперымента на полі ААТ «Александрыйскае» ў гэтым годзе высадзілі 12 сартоў кукурузы. Па 6 айчыннай і замежнай селекцыі. Цікава, што замежныя сарты прызначаны ў першую чаргу для вырошчвання на зерне, а айчынныя селекцыянеры заўсёды пераважна працавалі над сіласнымі сартамі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння працуе ў сябе на малой радзіме. У цэнтры ўвагі аграрная тэматыка.Кіраўніку дзяржавы даложаць пра ўраджайнасць кукурузы айчынных і замежных сартоў на зерне. Для ацэнкі біялагічнай ураджайнасці зерня кукурузы гібрыдаў беларускай і замежнай селекцыі ў 2024 годзе ў ААТ "Александрыйскае" Шклоўскага раёна праводзіліся дэманстрацыйна-вытворчыя вопыты. Для гэтага вырошчваліся 12 гібрыдаў, з якіх 6 - айчыннай селекцыі. БЕЛТА
Круглы стол па выніках дзеяння новага Закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці» прайшоў у Магілёве. У зале абласнога эканамічнага суда сабраліся прадстаўнікі дзяржорганаў, суб'ектаў гаспадарання, антыкрызісныя кіраўнікі. Удзельнікі абмеркавалі дзейныя формы і метады працы.
«Спіна да спіны». Дабрачынная акцыя грамадскага аб'яднання «Белая Русь» па дапамозе жыхарам Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі атрымала вялікі водгук сярод жыхароў Магілёўскай вобласці. Сабрана больш за 22 тоны гуманітарнага грузу. Спачатку ён накіруецца ў Мінск. А далей у складзе калоны - у Расію.
Прадпрыемства-гігант у тэкстыльнай галіне «Магатэкс» пашырае сваю прысутнасць у рэгіёнах. Галоўны аргумент такога рашэння - кадравы. Выгада ўзаемная: магілёўскае прадпрыемства атрымлівае працоўныя рэсурсы, а жыхары раёна - новыя працоўныя месцы. У невялікім Чэрыкаве навіна аб адкрыцці вытворчасці разляцелася адразу ж. Тым больш што пры прыёме на працу наяўнасць кваліфікацыі швачкі вітаецца, але гатовы навучыць і з нуля.