Архіў навін

Прыярытэтнай тэмай у час выязнога прыёму грамадзян у Горках, які правёў сёння памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, стала жыллёва-камунальная гаспадарка.
Беларускія гарады выглядаюць як ажыўшыя кадры з фільмаў: усюды шмат гістарычных будынкаў, прыгожай архітэктуры. Такой думкай з журналістамі падзяліўся прафесійны дрыфт-пілот з Японіі Юкіо Тарумі, які разам з міжнароднай камандай спартсменаў прыбыў сёння ў Магілёў для здымак промароліка.
У ЦВК прадстаўлены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Алега Гайдукевіча кандыдатам у Прэзідэнты Беларусі. Дакументы ў ЦВК былі пададзены Алегам Гайдукевічам асабіста. Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года. БЕЛТА
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў тэрмін дзеяння праграмы сямейнага капіталу на наступны пяцігадовы перыяд (з 2025 па 2029 год) з захаваннем дзеючых умоў для яго назначэння. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 30 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лінейкі грузавых і індустрыяльных шын бабруйскай «Белшыны» папоўніліся на адзінку кожная, паведамілі на заводзе. Як было падкрэслена, ААТ «Белшына» пастаянна працуе над укараненнем у вытворчасць новых лінеек і тыпаразмераў шын, паколькі для кожнага прадпрыемства, якое развіваецца, важна пашыраць асартымент выпускаемай прадукцыі, тым самым павялічваючы аб'ём продажаў. Так, таварны партфель прадпрыемства папоўніўся грузавы суцэльнаметалакорднай шынай BEL-538 і індустрыяльнай шынай BEL-305.
Паводле інфармацыі аб ходзе ўборкі сельскагаспадарчых культур, прадастаўленай аблсельгасхарчам на 29 кастрычніка, кукурузы ўбрана 138634 гектараў з запланаваных 152962, або 91 працэнт да плана. Поўнасцю завершана гэта работа ў Краснапольскім і Касцюковіцкім раёнах, астатнія, акрамя Чэрыкаўскага і Быхаўскага, ужо выйшлі на фінішную прамую. На апошніх гектарах вядзецца ўборка на сілас і зялёны корм. А вось з малацьбой на зерне варта паспяшацца. І, у першую чаргу, аграрыям Шклоўскага, Слаўгарадскага і Горацкага раёнаў.
Бялыніцкі раён адзначыў 100 гадоў з дня свайго заснавання. Урачыстае мерапрыемства ў гонар юбілею адбылося ў раённым цэнтры культуры.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін упэўнены, што выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2025 года - вельмі важнае і лёсавызначальнае рашэнне для ўсіх грамадзян нашай краіны. — За гады незалежнасці Беларусь адбылася як сацыяльна арыентаваная дзяржава, у якой забяспечваюцца стабільнасць і бяспека.
Відэаканферэнцыя на тэму «Аб супрацоўніцтве моладзі Магілёўскай і Астраханскай абласцей», якая сабрала прадстаўнікоў органаў улады, лідэраў маладзёжных аб'яднанняў і спецыялістаў у сферы маладзёжнай палітыкі з двух рэгіёнаў, прайшла ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Мерапрыемства ахапіла тэмы грамадзянскага патрыятычнага выхавання, валанцёрства і міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва.
Навучальная праграма факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў прафесію журналіста» зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі ад 22 кастрычніка 2024 года №129. Пра гэта паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка падпісаў указ нумар 402 «Аб сацыяльнай падтрымцы», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакумент прыняты ў мэтах узмацнення сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян. Прадугледжваецца, у прыватнасці, адмена абмежавання на памер пенсіі працуючым пенсіянерам, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць выкарыстання на рынку працы асоб пенсійнага ўзросту. Устанаўліваецца далейшае зніжэнне страхавога стажу з 10 да 5 гадоў маці, якія нарадзілі і выхавалі 4 і больш дзяцей.