Архіў навін

У Магілёўскай вобласці, як і ва ўсёй краіне, з 3 кастрычніка стартуе масавая кампанія вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя аблвыканкама. Для вакцынацыі насельніцтву на бясплатнай аснове даступная вакцына «Грыпол Плюс» (Расійская Федэрацыя), на платнай – «ВаксігрыпТэтра» (Францыя) і «ІнфлювакТэтра» (Нідэрланды). Як запэўніваюць медыкі, усе названыя вакцыны змяшчаюць выключна актуальныя штамы віруса, рэкамендаваныя СААЗ для ўключэння ў склад сезонных вакцын супраць грыпу для выкарыстання ў сезоне 2024-2025 гг.
Міністэрства лясной гаспадаркі правядзе акцыю па аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў «Дай лесу новае жыццё». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ведамства. Кампанія пройдзе з 12 кастрычніка па 12 лістапада. Прыняць удзел у ёй зможа кожны ахвочы. Падчас акцыі грамадзяне змогуць паўдзельнічаць у аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, якія найбольш моцна пацярпелі ў выніку разгулу ліпеньскай стыхіі.
Дзяржава падтрымлівае сферу адукацыі на належным узроўні. Гімназія горада Мсціслаўля пасля мадэрнізацыі змяніла сваё аблічча: і знешні выгляд, і ўнутранае насычэнне. Будынак 1966 года абнавілі і зрабілі вучобу дзяцей і працу настаўнікаў больш камфортнымі і сучаснымі.