Архіў навін

Конкурс «Універсітэцкая прыгажуня» пройдзе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова. Пра гэта расказала начальнік аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Алена Малдаванава. Яркае вясновае мерапрыемства адбудзецца 6 сакавіка. У ім прымуць удзел 9 лепшых канкурсантак, якія прайшлі папярэдні адбор. На сцэне актавай залы ўніверсітэта дзяўчаты будуць дэфіліраваць, удзельнічаць у аратарскім конкурсе, дэманстраваць кулінарнае майстэрства, а таксама расказваць аб сваім свеце захапленняў.
Сёння, 3 сакавіка, раніца ў міліцэйскай ВНУ пачалася з традыцыйнай урачыстай пабудовы асабовага складу. Начальнік Магілёўскага інстытута МУС палкоўнік міліцыі Раман Раманчук уручыў заслужаныя ўзнагароды супрацоўнікам, курсантам і работнікам ВНУ і пажадаў ім далейшых поспехаў у службовай і прафесійнай дзейнасці. Таксама былі ўручаны чарговыя спецыяльныя званні малодшым камандзірам факультэта міліцыі.
Маладзёжны савет створаць пры Палаце прадстаўнікоў, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валерый Малашка.
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 29 сакавіка правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. Свае пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэл. 8 (0222) 50-18-69.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка правёў частку кадравых назначэнняў у новы склад урада. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Мікалая Снапкова - першым намеснікам прэм'ер-міністра Уладзіміра Караніка - намеснікам прэм'ер-міністра; Канстанціна Бурака - кіраўніком Апарату Савета Міністраў; Артура Карповіча - міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю; Івана Кубракова - міністрам унутраных спраў;
Ключавой падзеяй УНС будзе зварот Прэзідэнта з Пасланнем да парламента і беларускага народа, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў.
Першы ў гісторыі абароны Магілёва бой адбыўся 3 ліпеня 1941 гады. Але дзе менавіта? Да нядаўняга часу было невядома. Дзякуючы архіўным дакументам і пошуку на месцы зараз ведаем дакладна: абарона Магілёва пачалася за 60 кіламетраў ад горада — у Кіраўскім раёне каля ракі Вепрынка. І ўжо распрацаваны эскіз мемарыяльнага знака на вышыні ля трасы Магілёў - Бабруйск. А таксама знойдзены спонсар.
Рэалізаваць мару і стаць бізнесменамі Сяргею і Анастасіі Маладзенавым таксама дапамагла дзяржаўная падтрымка. Муж і жонка адкрылі адзіную ў Краснаполлі кропку з фастфудам і гарачымі напоямі навынас. Гарачыя канверты, гамбургеры, бульбачка фры - маладзёжны фармат карыстаецца папулярнасцю ў мясцовых жыхароў, а сям'і дае нядрэнны заробак.
Працягваецца рэканструкцыя трасы Р-122 на ўчастку ад Магілёва да Чавус. Аб гэтым піша тэлеграм-канал Міністэрства транспарта і камунікацый. У транспартным ведамстве адзначылі, што на будпляцоўцы задзейнічана 100 адзінак тэхнікі і 150 чалавек. Праца ідзе без перапынкаў на выходныя і святы. Як звярнулі ўвагу ў Мінтрансе, дарога стане чатырохпалоснай, будзе ўладкована цэментабетоннае пакрыццё. Праект прадугледжвае будаўніцтва транспартнай развязкі і падземных пешаходных пераходаў.
«Бабруйскаграмаш» пашырае супрацоўніцтва з краінамі Заходняй Афрыкі. Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве. Прадстаўнік холдынгу «Бабруйскаграмаш» наведаў Рэспубліку Гана і Рэспубліку Чад у складзе дэлегацыі беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў.