Архіў навін
Прысяга кіраўніка дзяржавы - гэта важны момант яднання з народам. Такой думкай пасля цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі падзяліўся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч.
На пасяджэнні пастаяннай камісіі па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі, ЖКГ і дарожнай гаспадарцы Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў абмеркавалі пытанні па забеспячэнні насельніцтва пітной вадой, а таксама будаўніцтве, утрыманні, рамонце аўтамабільных дарог і развіццю транспартнай інфраструктуры на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Удзел у ім прынялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, старшыня пастаяннай камісіі Уладзімір Кісель, намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер УПКПВКХ «Магілёўаблводаканал» Аляксей Пудаў, генеральны дырэктар КУП «Магілёўаблдарбуд» Ігар Нікітка.
Магілёўскі аблспажыўсаюз у 2024 годзе выканаў усе прагнозныя паказчыкі. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення Міхаіл Неўмяржыцкі. Рэнтабельна спрацавалі нарыхтоўчая дзейнасць, прамысловасць, рынкі, будаўніцтва. Атрымана 1,4 мільёна рублёў чыстага прыбытку. На развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы галін накіравана амаль 14 мільёнаў рублёў інвестыцый.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Цырымонія інаўгурацыі адбылася ў Зале ўрачыстых цырымоній - самай вялікай у Палацы Незалежнасці
У Палац Незалежнасці запрошана больш за 1100 чалавек.
Моцны вецер пашкодзіў дахі 12 будынкаў у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Учора, 24 сакавіка, у рэгіёне зафіксаваны парывы ветру да 22 м/с. З-за ўзмацнення ветру на тэрыторыі рэгіёну пашкоджаны дахі 12 будынкаў: шасці сельскагаспадарчых, дзвюх школ, трох жылых дамоў, аднаго хлява ў Горацкім і Мсціслаўскім раёнах.
Падраздзяленні МНС здзейснілі тры выезды на ўборку паваленых дрэў у Горацкім, Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнах. Пацярпелых няма. Тэхніка і будынкі не пашкоджаны.
Переводчик