Архіў навін

З гэтага года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова ўпершыню ў краіне пачнуць навучаць па спецыяльнасці «фізічная культура. Ваенна-патрыятычнае выхаванне» з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні» і ступені бакалаўра. Тэрмін навучання складзе чатыры гады.
У планах у аграрыяў сёлета сабраць 1 млн 300 тысяч тон збожжавых і зернебабовых. І для гэтага ёсць усё, адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Гаспадаркі ў поўным аб'ёме забяспечаны якасным насеннем. Адрамантавана тэхніка. Цяпер галоўнае - зладжана ў агратэхнічныя тэрміны на высокім узроўні правесці пасяўную кампанію. А таксама вельмі важна выконваць працоўную дысцыпліну на кожным працоўным месцы. Асаблівая ўвага - стварэнню ўсіх умоў для забеспячэння бяспечнай працы.
Цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі 25 сакавіка пачнецца ў 12 гадзін. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант. На цырымонію запрошаны больш за 1100 чалавек. Цырымонія будзе трансліравацца ў прамым эфіры на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па тэлеканалах «Першы інфармацыйны», «Беларусь 1», АНТ, СТБ, «МІР», а таксама на рэсурсе videobel.by і на YouTube-канале БЕЛТА. БЕЛТА
Цырымонію інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пакажуць у прамым эфіры. Аб гэтым расказалі ў тэлепраграме «Галоўны эфір» на каналее «Беларусь 1». «Чырвоная дывановая дарожка, цырыманіял, госці… І ўсё гэта будзе ў прамой трансляцыі. Значыць, павінна быць не проста падрыхтавана. Гэта павінна быць ідэальна», - адзначылі ў сюжэце пра тое, як у Палацы Незалежнасці рыхтуюцца да інаўгурацыі Прэзідэнта.
Установы вышэйшай адукацыі Беларусі публікуюць планы прыёму на 2025 год. На сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта размешчаны план прыёму на дзённую форму атрымання адукацыі. Так, на бюджэт будзе прынята 2522 першакурснікі, на платнае аддзяленне - 1391. На завочнае бюджэтнае навучанне на аснове сярэдняй адукацыі на поўны тэрмін, а таксама выпускнікоў каледжаў па інтэграваных планах прымуць у агульнай складанасці 112 чалавек. На платным аддзяленні выдзелены 142 месцы.
Урад зацвердзіў памеры матэрыяльнай дапамогі, якая будзе выплачана ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада Беларусі.