Архіў навін

Урок Памяці, прысвечаны трагедыі ў Хатыні, пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі 20 сакавіка, паведамляе Нацыянальны адукацыйны партал. Змест урока накіраваны на пашырэнне ведаў навучэнцаў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне паважлівых адносін да гісторыі беларускага народа, фарміраванне гістарычнай памяці навучэнцаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 сакавіка падпісаў указ нумар 108 «Аб страхаванні». Дакументам прыводзяцца ў адпаведнасць з законам «Аб страхавой дзейнасці», які ўступіў у сілу 1 студзеня 2025 года, асобныя заканадаўчыя акты, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў планы па выпрацоўцы да 1 красавіка формулы справядлівага цэнаўтварэння. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына.
Амаль 4 гектары зямлі каля аграгарадка Пудоўня перажываюць аграрную трансфармацыю. За два гады на месцы старой фермы вырас сучасны комплекс па вырошчванні племянных герэфордаў - каштоўнай мясной пароды, вядомай сваім мармуровым мясам. Гэты новы для раёна напрамак рэалізуе Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства.
Казахстан зацікаўлены ў набыцці корманарыхтоўчай тэхнікі «Бабруйскаграмаша». Пра гэта стала вядома на палях выставы «Agritek-2025», якая прайшла ў Астане, паведамілі ў беларускім холдынгу. «Agritek-2025» - гэта буйная міжнародная выстава абсталявання і тэхналогій для сельскай гаспадаркі пры афіцыйнай падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі Казахстана. Холдынг «Бабруйскаграмаш» сумесна з дыстрыбутарам ТАА «Аксуат» прадставіў на выставе ўзоры сельскагаспадарчай тэхнікі - кормараздатчык РСК-12-2 і машыну для ўнясення цвёрдых арганічных угнаенняў МТТ-9-1.
Першае месца сярод амбулаторна-паліклінічных устаноў Магілёўшчыны па выніках 2024 года прысуджана абласному лячэбна-дыягнастычнаму цэнтру. Сярод фактараў, якія дапамаглі дасягнуць такога выніку, ва ўстанове называюць работу аддзела рэпрадуктыўнага здароўя і планавання сям'і, а таксама аддзела перынатальнай дыягностыкі і медыцынскай генетыкі.
Прадстаўнікі прафсаюзаў разгледзяць усе звароты, звязаныя з нестандартнымі сітуацыямі на спажывецкім рынку: кошты, якасць і наяўнасць тавараў на спажывецкім рынку. Паведаміць аб узніклых нестандартных сітуацыях можна як асабіста, так і па тэлефоне. Званкі прымаюцца з 14:00 да 17:30 па тэлефоне 8 (222) 33-00-63. У гэты ж час адбудзецца асабісты прыём па адрасе: г. Магілёў, зав. Камісарыяцкі, д. 5, каб. 313.
Абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў харавых калектываў пройдзе сёння ў Магілёве. Гэта ўнікальная магчымасць для прафесіяналаў у галіне харавога мастацтва абмяняцца вопытам, паглыбіць свае веды і набыць новыя навыкі. Арганізатарам семінара выступае Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы. Семінар-практыкум пройдзе на трох лакацыях: на базе арганізатараў, у Магілёўскай дзяржаўнай школе мастацтваў нумар 4, Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.
У Магілёўскай вобласці плошча яравой сяўбы складае 300 тысяч гектараў. Вільгаці ў глебе не хапае, таму аграрыі нацэлены правесці пасяўную ў сціслыя тэрміны, і ў тэхнікі тут ключавая роля. Сёлета па Указе Прэзідэнта № 177 «Аб мерах па развіццю паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці» ў сельгаспрадпрыемствы паступіць каля 40 адзінак тэхнікі на суму 9 мільёнаў рублёў, а з пачатку дзеяння ўказа з 2018 года з дзяржбюджэту на гэтыя мэты было выдзелена звыш 100 мільёнаў рублёў, набыта 1388 адзінак машын і агрэгатаў.