Архіў навін

Лёс Хатыні падзялілі 847 вёсак Магілёўскай вобласці, 15 з іх так і не аднавіліся. У гэтым журботным спісе і вёска Боркі Кіраўскага раёна, дзе ў чэрвені 1942-га фашысты знішчылі 69 двароў з 495 жыхарамі.
Рэалізацыя праграмы па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці дала свой эфект. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. У 2015 годзе Прэзідэнт падпісаў указ аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці. У 2020 годзе асноўныя палажэнні дакумента былі прадоўжаны на чарговы пяцігадовы перыяд.
Магілёўская вобласць рыхтуе пляцоўкі для будаўніцтва майнінгавых ферм. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. «У нас у Магілёўскай вобласці ёсць добрыя пляцоўкі з энергетычнымі магутнасцямі, усё неабходнае для таго, каб будаваць дата-цэнтры, майнінгавыя фермы. Была атрымана згода (ад кіраўніка дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА). Мы рыхтуем гэтыя пляцоўкі, каб праводзіць конкурсы, каб заходзіў інвестар і займаўся будаўніцтвам», - расказаў Анатоль Ісачанка.
Выстава жывапісу Алы Каласенцавай «Шыраюцца гукі, рух, святло…» урачыста адкрыецца ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі» ў Магілёве 22 сакавіка. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка прыняў з дакладам старшыню Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку і памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Сяргея Налівайку.
Першасная арганізацыя РГА «Белая Русь» Бабруйскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага каледжа ініцыявала лакальны экскурсійны праект «Памяць на карце нашага горада». Маршрут, па якім зусім хутка будуць вадзіць экскурсіі, звязаны з фактамі генацыду мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Урачыстая цырымонія адкрыцця XVIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт» адбылася 20 сакавіка ў Магілёўскім абласным драмтэатры. Традыцыйна на тэатральнай плошчы гасцей мерапрыемства чакаў вулічны перформанс - жывыя скульптуры, жартаўлівыя хадулісты, музычныя нумары і пластычныя кампазіцыі.
Прэс-канферэнцыя XVIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт» адбылася 20 сакавіка перад цырымоніяй урачыстага адкрыцця.
У чацвер, 20 сакавіка, члены Маладзёжнага парламента пры Клічаўскім раённым Савеце дэпутатаў праводзяць добраўпарадкаванне памятнага знака на месцы расстрэлу партызан паблізу вёскі Гонча, расказала загадчыца сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ірына Суднік. Удзельнікі акцыі атынкоўваюць, афарбоўваюць элементы памятнага знака, высякаюць хмызняк на прылеглай тэрыторыі.
Прафарыентацыйнае мерапрыемства «Дзень адчыненых дзвярэй у БРУ» пройдзе 22 сакавіка ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Пра гэта расказалі ў навучальнай установе. Удзельнікі атрымаюць інфармацыю аб спецыяльнасцях і парадку паступлення, азнаёмяцца з сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базай факультэтаў універсітэта. У мерапрыемстве запланаваны ўдзел арганізацый-заказчыкаў кадраў Магілёўскага рэгіёну, якія раскажуць аб сваіх арганізацыях і асаблівасцях паступлення на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
У Клічаўскім раёне спецыялісты прадставілі свой вопыт па ўзнаўленні лясоў у час рэспубліканскага галіновага семінара, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. У Клічаўскім лясгасе прадэманстравалі сваю практыку падчас семінара, які прайшоў пад кіраўніцтвам першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Драгуна. Як нагадалі ў ведамстве, па выніках мінулага года гэты лясгас прызнаны адным з лідэраў галіны па ўзнаўленні лясоў.