Архіў навін

У Магілёве на пазачарговай сесіі гарадскога Савета дэпутатаў зацверджаны на пасадзе новы старшыня гарвыканкама Сяргей Чарткоў. Яго назначэнне ўзгоднена 27 сакавіка кіраўніком дзяржавы. Калектыву гарадскога выканаўчага камітэта новага кіраўніка прадставіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Ён падкрэсліў, што Сяргей Чарткоў зарэкамендаваў сябе як высокакваліфікаваны, мэтанакіраваны і патрабавальны кіраўнік, які валодае прафесійнай кампетэнтнасцю, навыкамі стратэгічнага і тактычнага планавання.
Лагатып (знак) 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне зацверджаны, паведамілі ў Міністэрстве культуры. Лагатып аўтараў Максіма Шніпа і Крысціны Пачабут перамог у конкурсе, аб'яўленым Міністэрствам культуры Беларусі.
Сёлета выпускнікі інжынерных класаў змогуць паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій без экзаменаў. Аб гэтым расказалі ў ВНУ.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў сёння падчас пазачарговага пасяджэння сесіі Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў новага кіраўніка раёна Аляксея Шарая. Кандыдатура Аляксея Шарая на пасаду кіраўніка раёна была ўзгоднена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам 27 сакавіка. Анатоль Ісачанка ахарактарызаваў Аляксея Шарая як прафесіянала сваёй справы, адказнага і добрасумленнага кіраўніка, які мае неабходны досвед працы ў органах дзяржкіравання.
У Беларусі пасеялі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) на 306,9 тыс. га, што складае 50,6 працэнта да плана, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Тэмпы пасяўной перавышаюць мінулагоднія. У Брэсцкай вобласці збожжавыя пасеяны на плошчы 90,2 тыс. га, у Віцебскай - 9,2 тыс. га, у Гомельскай - 44,3 тыс. га, у Гродзенскай - 64 тыс. га, у Мінскай - 51,2 тыс. га, у Магілёўскай - 47,9 тыс. га.
У раёне вуліцы Гагарына ў Магілёве зносяць прыватны сектар. Тут рыхтуецца пляцоўка для будоўлі новай школы. Праект тыпавы. На 1020 месцаў з басейнам. Падобную школу нядаўна адкрылі ў горадзе на скрыжаванні Стасава-Грышына. Да актыўнай будоўлі плануюць прыступіць у траўні. Пакуль зносяць прыватныя дамы пад катлаван. У гэтай мікразоне яшчэ плануецца пабудаваць 4 жылыя шматпавярховыя дамы. Рэалізацыя праекту чакаецца да 2027 года.
На знакавым не толькі для магіляўчан, але і для ўсіх беларусаў месцы, дзе ў ліпені 1941-га на працягу 23 сутак чырвонаармейцы і народнае апалчэнне стрымлівалі націск фашыстаў, сёння ідзе грандыёзная будоўля. Праз нейкі час тут расчыніць дзверы Музей Славы Магілёўшчыны, які прадставіць інфармацыю не толькі пра Вялікую Айчынную, але і пра даваеннае і пасляваеннае жыццё рэгіёна, сучасныя дасягненні. Нашыя карэспандэнты сустрэліся з тымі, хто рэалізуе праект.
Казіміраўскі лес у Магілёве старажылы называлі могілкамі - у перыяд акупацыі абласнога цэнтра нямецка-фашысцкія захопнікі па начах, удалечыні ад старонніх вачэй, расстрэльвалі тут мірных жыхароў: старых, жанчын, дзяцей... У 1970-е гады непадалёк ад гэтага лесапарку па вул. Раўчакова ўсталявалі камень з таблічкай у памяць аб тых, чые жыцці абарвалі нацысты. Журботнае і памятнае месца размясцілася ўдалечыні ад праезнай часткі ў невялікай прамзоне, а таму тут не часта можна сустрэць турыстаў або наведвальнікаў...