Архіў навін

З 1 красавіка па 6 мая Цэнтрам экспарту Магілёўскай вобласці, які функцыянуе на базе ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», стартуе адукацыйны праект «Школа экспарцёра». Для прадстаўнікоў прадпрымальніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў навучанне асновам экспартнай дзейнасці бясплатнае.
У Беларусі будзе запушчана сістэма «Разумны горад», якая стане адзінай платформай для збору статыстыкі і іншай інфармацыі выканкамамі, у тым ліку аб дзейнасці прадпрыемстваў. Яе выкарыстанне бізнесам і дзяржорганамі стане абавязковым, а грамадзяне атрымаюць магчымасць атрымліваць паслугі і рабіць пакупкі без прад'яўлення пашпарта. Уся статыстыка ў адным месцы
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры прайшоў прадказ спектакля «Цуд святога Антонія» рэжысёра з Санкт-Пецярбурга Уладзіміра Чухланцава. Прэм'ера спектакля адбудзецца 7 сакавіка.
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Profskills-2025» прайшоў у Магілёве. Студэнты і маладыя спецыялісты дэманстравалі свае прафесійныя ўменні ў розных напрамках. Спаборніцтвы праходзілі ў Магілёўскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы. На адборачны тур сабраліся больш за 10 удзельнікаў, па чатырох кампетэнцыях: «кандытарскае мастацтва», «кулінарнае», «рэстараны бізнес», «візуальны мэрчэндайзінг». Заданні для канкурсантаў - гэта рэальныя працоўныя сітуацыі.
Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» перапынілі серыю паражэнняў у рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-24/25. У чацвер падапечныя Андрэя Міхалёва другі раз за два дні сустракаліся з «Чырвонай Арміяй» у Маскве. Паядынак напярэдадні скончыўся буйной перамогай гаспадароў (6:1), сёння мацнейшымі былі ўжо беларусы. Нашы хлопцы закінулі па шайбе ў кожным з перыядаў, аўтарамі галоў сталі Мацвей Шыдлоўскі, Дзмітрый Тукач і Мікіта Паўлаў. Масквічы за 60 хвілін вызначыліся толькі аднойчы, у выніку 3:1 на карысць «Дынама-Шынніка».
У Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрылі аддзяленне для нованароджаных дзяцей.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 сакавіка падпісаў указ нумар 96 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 сакавіка падпісаў указы, накіраваныя на ўдасканаленне падыходаў да парадку будаўніцтва і крэдытавання жылля. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Указ нумар 95 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пры жыллёвым будаўніцтве» прыняты ў мэтах стварэння адзінага нарматыўнага дакумента па прадастаўленні грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры паляпшэнні жыллёвых умоў. У ім аб'яднаны ўсе існуючыя ў краіне формы такой падтрымкі.