Архіў навін

Стратегия «Белшины» позволит снизить долговую нагрузку предприятия и выйти на максимальную производственную мощность. Об этом заявил журналистам Премьер-министр Роман Головченко по итогам рабочей поездки в Могилвскую область. Сегодня руководитель Правительства посетил данное предприятие, а также ознакомился с ходом уборочной кампании в Могилевской области.
Аграрыі Магілёўскай вобласці настроены на вынік. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц, каментуючы ход уборачнай кампаніі. – Уборка ідзе ў актыўнай фазе. Мы перасягнулі экватар. Намалацілі каля 504 тысяч тон хлеба. Ураджайнасць складае 30,6 цэнтнера з гектара. Упэўнены, што сёлета мільён тон намалоцім. Леанід Заяц паведаміў, што ў дадзены момант ідзе перакідка камбайнаў з гаспадарак, якія завяршаюць уборку, у адсталыя.
Жанчыны-камбайнеры Шклоўскага раёна прымалі падарункі і віншаванні ад Беларускага саюза жанчын. «Рэспубліканская акцыя «Хлеб на далонях жанчыны» праходзіць сёння на Магілёўшчыне, – адзначыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў і член праўлення БСЖ Вольга Петрашова. – Па традыцыі мы ўжо сёмы год адзначаем жанчын-камбайнераў, якія ўносяць свой пасільны ўклад у хлебны каравай краіны. Такіх на ўвесь рэгіён набралася ўсяго дзесяць чалавек – гэта жонкі і дочкі, маладыя спецыялісты і нават шматдзетныя мамы. Іх праца заслугоўвае павагі, а высокія вынікі ў бітве за ўраджай – нашай падзякі».
У Магілёўскім аблвыканкаме адбылася відэаканферэнцыя па пытанні стабілізацыі становішча з гібеллю людзей на водных аб’ектах.
Урачыстасці ў гонар свяціцеля Георгія (Каніскага), малітоўніка і апекуна зямлі Магілёўскай і беларускай, пройдуць 5–6 жніўня ў Магілёве з удзелам кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамілі ў Маілеўскай епархіі БПЦ. – Урачыстасці ў гонар святога, якія пройдуць 5–6 жніўня, узначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, – праінфармавалі ў епархіі. У першы дзень, 5 жніўня, у Свята-Мікольскім манастыры пройдзе ўрачыстае набажэнства архірэйскім чынам з чытаннем акафіста свяціцелю Георгію Магілёўскаму.
Магілёў можа стаць першым горадам воінскай славы Саюзнай дзяржавы. Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы кіраўніцтва Магілёўскай вобласці з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Яўгенам Лук’янавым.
Магілёўскую вобласць з рабочай паездкай наведвае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук’янаў.
Прамую тэлефонную лінію 7 жніўня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Чэрыкаўскім раёне прайшла працоўная акцыя «ЗаДело», падчас якой байцы студэнцкага атрада імя Героя Савецкага Саюза В. Р. Яўсеенкі з Язерскай сярэдняй школы добраўпарадкавалі тэрыторыю Ільінскай крыніцы. Старшакласнікі прыбралі тэрыторыю ад смецця, згрэблі абкошаную траву. Такім спосабам школьнікі далучыліся да Дня беларускіх студатрадаў, які традыцыйна адзначаецца 1 жніўня.
Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду з 1 жніўня запусціла акцыю «Цяпер я ў першым класе». У 52 дзіцячых дамах сямейнага тыпу, якія існуюць у рэгіёне, 11 дзяцей у гэтым годзе пойдуць у першы клас. Сабрацца ім у школу можа дапамагчы кожны: для гэтага варта купіць неабходныя для ўрокаў канцылярыю, пісьмовыя прыналежнасці, наборы для творчасці. Рэчы будуць перададзены канкрэтным дзецям.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» плануе паставіць буйную партыю тэхнікі ў Польшчу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
У Беларуска-Расійскім універсітэце адбудзецца дадатковы набор на бюджэтныя месцы па тэхнічных спецыяльнасцях. Пра гэта паведаміў адказны сакратар прыёмнай камісіі ВНУ Аляксандр Кашпар.
5–6 верасня ў Бялынічах адбудзецца дваццаць сёмы Дзень беларускага пісьменства. Асноўныя тэматычныя пункты свята: год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі і 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Праграма распрацавана на падставе прапаноў, якія гучалі ад аргкамітэта, і з улікам сённяшняй эпідсітуацыі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Традыцыя выклікаць дождж у засушлі­вы перыяд існуе ў некалькіх рэгіёнах Беларусі. Напрыклад, у вёсцы Кра­мянец Лагойскага раёна мясцовыя жанчыны падымаюць калкамі валун, які ласкава называюць Святы камень, Дажбог, Цудатворны камень, Божыя слядкі. А вось у Старым Дзедзіне Клімавіцкага раёна праводзяць свой унікальны абрад.
Агульнагарадское свята-прэзентацыя магчымасцей устаноў дадатковай адукацыі, культуры, спорту па арганізацыі занятасці дзяцей і моладзі ў вольны ад вучобы час адбудзецца ў Магілёве на плошчы Славы ў выхадныя дні. Пра гэта паведамілі ў гарадскім выканаўчым камітэце. «На мерапрыемстве кожны жадаючы знойдзе сабе занятак па душы, – адзначылі суразмоўцы. – Будуць арганізаваны майстар-класы па малюнку, мастацкай лепцы, вязанні, бісерапляценні, народна-прыкладной творчасці. Пройдуць спартыўныя спаборніцтвы, гульні, конкурсы».
Во Дворце культуры области сегодня чествовали победителей соревнований на лучшую организацию работы по осуществлению образовательной деятельности среди структурных подразделений городских, районных исполнительных комитетов, учреждений образования, а также педагогов, удостоенных звания «Лучший по профессии» за 2019 год. Награждение состоялось во время областного педагогического совета.
У сучасным свеце адукацыя становіцца асноўнай умовай устойлівага развіцця дзяржавы. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на абласным педагагічным савеце, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.
Главная задача педагогов в преддверии нового учебного года – организованно и качественно провести первые дни сентября во всех школах страны. От того, насколько удачным будет начало, зависит результативность дальнейшей работы. Такое мнение в беседе с журналистами высказал глава Администрации Президента Игорь Сергеенко, который сегодня принимает участие в областном педагогическом совете.
Самы першы званок у Дзень ведаў празвініць для 12 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак, а ў 11-м класе будзе вучыцца 5,8 тыс. юнакоў і дзяўчат.
Даходы кансалідаванага бюджэту Магілёўскай вобласці за студзень–ліпень 2020 года склалі Br877,6 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Паводле слоў спецыялістаў, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на Br102,1 млн., або 13,2% у фактычным вылічэнні.
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах дазволіць акунуцца ў кніжны свет роднай зямлі. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.
Выхаванне і навучанне дзяцей–важная праца, ад якой нельга адцягвацца. Такім меркаваннем падзялілася дырэктар сярэдняй школы аграгарадка Вішоў Бялыніцкага раёна Кацярына Зайцава.
Беларусь заўсёды была ўзорам міру, стабільнасці і бяспекі. На гэта звярнула ўвагу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Святлана Шутава падчас сустрэчы Магілёўскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» з працоўным калектывам ААТ «Стужка» ў Магілёве.
Матч 1/16 кубка Рэспублікі Беларусь па футболе паміж камандамі «Днепр–Магілёў»–«Іслач» 28 жніўня пройдзе без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прыняло Бюро выканаўчага камітэта АБФФ у сувязі з абстаноўкай, як паведамілі ў прэс-службе Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».
Тысячу домікаў для індывідуальнага ўтрымання навацельных цялятаў да двухмесячнага ўзросту будзе пастаўлена ў гаспадаркі Быхаўскага раёна да канца бягучага года. Набыццё ажыццяўляецца ў лізінг праз ААТ «Бабушкина крынка». Пастаўшчык– віцебскае прадпрыемства ААТ «Інвет». Сто новых боксаў ужо ўстаноўлена на МТК філіяла «Макранскі» ААТ «Быхаўскі КАСЗ», на днях такія ж канструкцыі з палімерных матэрыялаў завезены ў ААТ «Вароніна», «Валадарскі», ПМК-85 «Водбуд».
5–6 верасня ў Бялынічах Магілёўскай вобласці адбудзецца дваццаць сёмы Дзень беларускага пісьменства. Як паведаміў намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, на падставе прапаноў, якія звучалі ад аргкамітета, і з улікам абставін эпідэмсітуацыі распрацавана праграма свята. Асноўныя тэматычныя кропкі Дня пісьменства – год малой Радзімы, 75-годдзе вялікай перамогі, 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Да свята падрыхтаваны тэматычныя выданні.
Магілёўская фабрыка марожанага нацэлена на стабільную, выразна выбудаваную эканоміку прадпрыемства і сістэмную арганізацыю вытворчасці, заявіў намеснік дырэктара фабрыкі па камерцыйных пытаннях Аляксей Сокал.
Больш за трыццаць сем’яў падалі заяўкі на ўдзел у фестывалі «Тата, мама, я – футбольная сям’я». Пра гэта паведаміў каардынатар турніру ў Шклове Аляксандр Лосеў. Гульня, у якой прымуць удзел дзеці розных узростаў і іх бацькі, пройдзе на гарадскім стадыёне 5 верасня. На Шклоўшчыне сямейны фестываль футбола пройдзе трэцім разам. Сем’і-пераможцы раённых спаборніцтваў будуць змагацца на рэспубліканскім этапе. shklovinfo.by
У першым паўгоддзі ўведзена ў эксплуатацыю 100 аб’ектаў, уключаных у інвестыцыйную праграму Магілёўскай вобласці на 2020 год. Пра гэта паведаміў сёння на чарговай дваццаць трэцяй сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Ігар Клішо. Ён праінфармаваў прысутных аб ходзе рэалізацыі дакумента.