RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - Снежань 13, 2022

Не менш як 110 ёлачных базараў і каля 70 кірмашоў пройдуць у Магілёўскай вобласці напярэдадні зімовых святаў

Не менш як 110 ёлачных базараў і каля 70 кірмашовых мерапрыемстваў пройдуць напярэдадні Новага года і Раства ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Вераніка Цітова падчас анлайн прэс-канферэнцыі, арганізаванай у сталічным Доме прэсы. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі МАРГ, Міністэрства культуры, канцэрнаў «Белдзяржхарчпрам» і «Беллегпрам», Мінгарвыканкама, абласных камітэтаў, вядучых рэспубліканскіх друкаваных і электронных СМІ.

Міжнародны турнір па скачках на батуце стартаваў сёння ў Магілёве

Міжнародны турнір па скачках на батуце на прызы заслужанага майстра спорту Таццяны Пятрэні праходзіць у Магілёве з 13 па 16 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Саюзныя парламентарыі стануць гасцямі цырымоніі адкрыцця фестывалю творчасці інвалідаў у Магілёве

У Магілёве ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы 14 снежня адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш», правядзенне якога аднаўляецца па ініцыятыве Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

У Магілёве 16 снежня пройдзе ХVI стартап-форум Mogilev Invest Day

ХVI стартап-форум Mogilev Invest Day пройдзе ў абласным цэнтры 16 снежня.

Як у Горацкім ЦКРНіР знаходзяць індывідуальны падыход да асаблівых дзяцей (відэа)

1 снежня стартаваў абласны дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Пра тых, каму патрэбна дапамога і падтрымка, і асабліва ў чароўны перадсвяточны час, калі дзеці чакаюць выканання жаданняў, – у рэпартажы з горада Горкі.

На ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс» Магілёва ідзе работа па рамонце сельгастэхнікі да вясны

Пакуль у аграрыяў тайм-аўт, аграсэрвісы на поўнай загрузцы. Да веснавых палявых работ трэба паспець адрамантаваць тэхніку. У Магілёўскай вобласці асноўная нагрузка ў гэтым кладзецца на самую буйную спецарганізацыю – Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 снежня старшыня аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.