RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - Снежань 5, 2022

Цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Магілёўшчыны адбудзецца 15 снежня

Цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы вобласці, якая традыцыйна размесціцца на плошчы Леніна ў Магілёве, адбудзецца 15 снежня, паведамілі ў гарвыканкаме

Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 снежня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 снежня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык.

З 9.00 да 12.00 па тэлефонным нумары 8 (0222) 31 00 97 Ірына Анатольеўна адкажа на пытанні жыхароў вобласці.

Рэд.

Абласны этап рэспубліканскай акцыі «Цуды на Каляды» стартуе ў Магілёве 6 снежня

Абласны этап рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ і БРП «Цуды на Каляды» стартуе 6 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 снежня кіраўнік спраў Магаблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 снежня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Электронныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні на Магілёўшчыне

У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by пройдуць электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі ўзнагароды на міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы

У Брэсце завяршыўся міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы памяці Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Дмітрыя Міхайлавіча Карбышава. У спаборніцтвах прынялі ўдзел юнакі і дзяўчаты дзвюх узроставых груп: 2006–2007 і 2008–2009 гадоў нараджэння з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Яраслаўскай і Растоўскай абласцей Расійскай Федэрацыі.

Прадпрыемства «БелЭмса» рэалізуе новы інавацыйны праект (відэа)

У межах эканамічнага форума «Млын поспеху» магілёўскае прадпрыемства «БелЭмса» падпісала пагадненне аб рэалізацыі новага інвестыцыйнага праекта. Ён пашырыць асартымент вытворчасці сродкаў асабістай гігіены.

Клоўны, Ямеля і Шчупак-чараўнік: у Магілёве прайшло інклюзіўнае свята для дзяцей

У Магілёўскім абласным тэатры лялек 3 снежня было шумна і весела: тут праходзіла традыцыйнае свята для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Яно стала часткай вялікага дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», старт якому далі ў Магілёўскай вобласці 1 снежня.

Антон Смольскі і Дзінара Алімбекава выйгралі сінгл-мікст на Кубку Расіі па біятлоне

Ва Уваце Цюменскай вобласці блізкі да завяршэння другі этап Кубка Расіі па біятлоне з удзелам беларускіх спартсменаў.

Для правядзення цэнтралізаванага экзамену ў Беларусі ў 2023 годзе падрыхтаваны 93 пункты

Для правядзення цэнтралізаванага экзамену ў Беларусі ў 2023 годзе падрыхтаваны 93 пункты. Пра гэта расказала першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава.