RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - сакавік 16, 2022

Прэм’ера аўтарскага праекта «Вартаўнікі кахання» адбудзецца ў канцэртнай зале «Магілёў» 25 сакавіка

Прэм’ера аўтарскага праекта беларускіх бардаў Сяргея Кулягіна і Сяргея Антонава «Вартаўнікі кахання» пройдзе 25 сакавіка а 18.30 у канцэртнай зале «Магілёў».

Новую паравую турбіну плануюць запусціць у красавіку на Магілёўскай ЦЭЦ-2

Новая, больш эканамічная, паравая турбіна хутка будзе запушчана на Магілёўскай ЦЭЦ-2. Яна будзе працаваць толькі па цеплафікацыйным цыкле, што дасць магчымасць знізіць расход умоўнага паліва на водпуск электраэнергіі. Паводле ацэнкі спецыялістаў, пасля ўводу новай турбіны ў эксплуатацыю ў бягучым годзе ўдасца зэканоміць каля 2,6 тысячы тон умоўнага паліва.

Спартакіяда абласнога дэпутацкага корпуса пройдзе ў Магілёве 19–20 сакавіка

Спартакіяда дэпутацкага корпуса Магілёўшчыны пройдзе ў абласным цэнтры 19–20 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў абласным Савеце дэпутатаў.

Як расказалі суразмоўцы, спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу двух дзён. Удзел у мерапрыемстве прыме больш за 250 чалавек з усяго рэгіёна.

Рэпартаж аб магілёўскіх аптэках: што адбываецца з пастаўкамі прэпаратаў і ці варта закупляцца імі празапас

Нестабільная абстаноўка ў свеце і санкцыйны ціск адбіваецца на настроях людзей. Падстаў для хваляванняў шмат: рост курсу замежнай валюты, пытанне пераарыентацыі рынкаў збыту і магчымага зніжэння экспартных паставак, захаванне дастатковай колькасці на прылаўках магазінаў тавараў замежнай вытворчасці і асабліва – наяўнасць у аптэках і бальніцах неабходных прэпаратаў.