RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - сакавік 31, 2022

Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу па інфармацыйнай палітыцы Беларусі і Расіі прайшло сёння ў Магілёве

Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу па інфармацыйнай палітыцы Беларусі і Расіі адбылося сёння ў Магілёве. У межах дзелавога візіту ў абласным выканаўчым камітэце таксама адбылася сустрэча дэлегатаў са старшынёй аблвыканкама Анатолем Ісачанкам.

Анатоль Ісачанка: абмежаванні на знешніх рынках – час вялікіх магчымасцей для ўзаемнага імпартазамяшчэння і ўзмацнення кааперацыйных сувязяў

Аб міжрэгіянальным узаемадзеянні як найважнейшым фактары ўмацавання двухбаковых эканамічных сувязей расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас экспертна-медыйнага форума «Саюзная дзяржава: эканамічная інтэграцыя – задачы развіцця», прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Пазнавальныя канікулы: для юных магіляўчан, якія адпачываюць у прышкольных лагерах, арганізавалі тэматычныя дні

Адпачыць, набрацца сіл і даведацца нямала новага змогуць юныя магіляўчане, якія на вясновых канікулах наведваюць прышкольныя лагеры.

У межах гарадской акцыі «Бяспечныя канікулы – на карысць!» кожны дзень у лагеры прысвечаны асобнай тэме: прававым ведам, дарожнай бяспецы, бяспечным паводзінам у інтэрнэце, спорту і турызму…

БЧ часова змяніла расклад цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск

Беларуская чыгунка часова змяніла графік руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Агульнагарадскі суботнік пройдзе ў Магілёве 16 красавіка

Агульнагарадскі суботнік пройдзе ў Магілёве 16 красавіка, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

«Агульнагарадское мерапрыемства стане часткай месячніка па навядзенні парадку ў горадзе, які стартаваў 25 сакавіка і працягнецца да 24 красавіка», – расказалі ў гарвыканкаме.