RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - сакавік 14, 2022

Работнік МНС у вольны ад службы час выратаваў на пажары чалавека

У нядзелю, 13 сакавіка, а 12.10 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме на вуліцы Курака ў Магілёве. Выклікаў ратавальнікаў Яраслаў Ветраў, галоўны спецыяліст аддзела маркетынгу, дагаворнай працы і рэчавага забеспячэння Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, які жыве ў суседнім пад’ездзе.

Пасля рамонту ў Чавусах адкрылася дзіцячая паліклініка

У Чавусах 14 сакавіка адкрылася пасля рамонту дзіцячая паліклініка, якая будзе прымаць маленькіх жыхароў Чавускага раёна. У нашай краіне ахова здароўя – адзін з найважнейшых напрамкаў у рабоце ўлады ўсіх узроўняў. Шмат робіцца для аказання насельніцтву кваліфікаванай медыцынскай дапамогі.

На тэрыторыі Чэрыкаўскага раёна будзе створана першая дэманстрацыйная пляцоўка па ўкараненні малабюджэтных аўтаномных SMART-міні птушкаферм

Установа «Цэнтр інавацыйнага развіцця» ў партнёрстве з сялянска-фермерскай гаспадаркай «Каладчанка», аграсядзібай «Лілея» пры падтрымцы Чэрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта распрацавала ініцыятыву – «Стварэнне дэманстрацыйнай пляцоўкі па ўкараненні малабюджэтных аўтаномных SMART-міні птушкаферм (на сонечных батарэях)», якая аказалася ў ліку пераможцаў конкурсу

Абласны агляд-конкурс «Не старэюць душой ветэраны» пройдзе ў Магілёве 15 сакавіка

15 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры адбудзецца заключнае мерапрыемства абласнога агляду-конкурсу «Не старэюць душой ветэраны»

Дзінара Алімбекава выйграла гонку пераследу на Кубку СБР

Беларуска Дзінара Алімбекава стала пераможцай гонкі пераследу на Кубку Саюза біятланістаў Расіі, які праходзіць ва Уфе.

Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!» з уручэннем пашпартоў пройдзе ў Магілёве 15 сакавіка

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка, на Магілёўшчыне пройдзе Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Жывёлагадоўчая фабрыка ў Стайках: на Кіраўшчыне рэалізуецца інвестыцыйны праект

Сельскагаспадарчы філіял «Чыгірынка» РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» – гаспадарка, якая стабільна працуе і развіваецца. На працягу шэрагу гадоў яна ўпэўнена рухаецца наперад, пастаянна ставячы перад сабой новыя задачы і, безумоўна, іх выконваючы.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 сакавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 сакавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.