RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - сакавік 1, 2022

Валерый Берастаў: палітычная актыўнасць жыхароў Магілёўшчыны заўсёды была высокай

Пасяджэнне абласной камісіі па рэферэндуме адбылося сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. На парадку дня стаяла пытанне аб устанаўленні вынікаў галасавання па рэспубліканскім рэферэндуме ў рэгіёне.

ХIV фестываль творчасці замежных студэнтаў «Дружба народаў» праходзіць у Магілёве

У беларуска-расійскім універсітэце стартаваў ХIV фестываль творчасці замежных студэнтаў «Дружба народаў». Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце навучальнай установы.

Для мілых дам: каля 20 тыс. кветак падрыхтаваў «Магілёўзелянбуд» да 8 Сакавіка

Каля 20 тыс. кветак падрыхтаваў «Магілёўзелянбуд» да Міжнароднага жаночага дня. Пра гэта расказала начальнік аддзела маркетынгу і збыту прадпрыемства Марціна Багайчук.

Медыцынскі эксперт Альберт Рынейскі – найлепшы па прафесіі (відэа)

Медыцынскі судовы эксперт Альберт Рынейскі ўдастоены звання «Найлепшы па прафесіі». Ужо 6 гадоў ён працуе ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці, куды трапіў па размеркаванні пасля заканчэння ВНУ і Інстытута перападрыхтоўкі кадраў.

Маладзёжны рэспубліканскі праект «Выбіраем студатрад» стартуе ў Магілёўскай вобласці 1 сакавіка

У Магілёўскай вобласці стартуе 1 сакавіка маладзёжны рэспубліканскі праект «Выбіраем студатрад». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

За суткі ў вобласці адбылося 5 пажараў: большасць – па віне саміх пацярпелых

За суткі ў вобласці адбылося 5 пажараў: у Бабруйску, Краснаполлі, Клічаве, Глускім і Асіповіцкім раёнах. Абышлося без гібелі, але не без траўмавання. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

З блінамі, песнямі і скокамі пройдзе Масленіца ў Пячэрскім лесапарку Магілёва

З блінамі, выступленнямі артыстаў і тэматычнымі гульнямі адзначаць у Пячэрскім лесапарку Магілёва Масленіцу. Мерапрыемства пройдзе 5 сакавіка. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага гарвыканкама.

43,8% паступленняў у бюджэт вобласці забяспечана плацельшчыкамі Магілёва за студзень

Br 80,3 млн., або 43,8% ад агульных паступленняў, у бюджэт вобласці заплацілі плацельшчыкі Магілёва за студзень. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.