RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - 2022

27 Студзень

ад Магілёўскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня ў Палацы Рэспублікі звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а затым адкажа на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

26 Студзень

Мемарыяльную дошку народнаму артысту Беларусі Валерыю Іванову адкрылі ў Глуску

Мемарыяльную дошку народнаму артысту Беларусі Валерыю Іванову адкрылі ў Глуску. Імя вядомага кампазітара прысвоена Глускай дзіцячай школе мастацтваў.

У музеі Луўра ў Парыжы можна ўбачыць малюнкі юных магілёўскіх мастакоў (відэа)

Творы юных мастакоў з узорнай студыі выяўленчага мастацтва «Шар» Палаца культуры Магілёўскай вобласці можна ўбачыць на выставе ў музеі Луўра ў Парыжы. У сталіцы Францыі праходзіць міжнародная мастацкая выстава «Адзін свет – адна будучыня».

Раскрыць невядомыя старонкі Вялікай Айчыннай вайны і даведацца таямніцы горада запрашае музей Масленікава

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае магілёўцаў і гасцей горада на інтэрактыўныя заняткі і аўтарскую экскурсію па невядомых старонках Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Старшынёй Магілёўскай абласной камісіі па рэферэндуме абраны Валерый Берастаў

Первое заседание областной комиссии по референдуму прошло сегодня в Могилеве. Ее председателем избран Валерий Берестов, заместителем председателя – Николай Коротин, секретарем – Дмитрий Тимофеенко.

Дванаццаць камплектаў узнагарод разыграюць у суботу на «Магілёўскай лыжні – 2022»

Гарадское спартыўнае свята «Магілёўская лыжня – 2022» збярэ ў Пячэрскім лесапарку аматараў гэтай зімовай актыўнасці. Спартсмены і аматары разыграюць 12 камплектаў узнагарод.

Дзеці да 10 гадоў пабягуць адзін кіламетр, астатніх лыжнікаў чакае дыстанцыя за два кіламетры. На старт выйдуць школьнікі, навучэнцы

У Бабруйску пры пажары загінула пенсіянерка 1936 года нараджэння

Два пажары адбылося ў Бабруйску і Бабруйскім раёне за суткі ў вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Басейн, ліфт, масажны кабінет: новы дзіцячы сад адкрылі ў Бабруйску

У Бабруйску адчыніў дзверы новы яслі-сад № 85, разлічаны на 240 месцаў.

24 Студзень

Шэсць пажараў, буйное ДТЗ і казуля, якая правалілася пад лёд – такія вынікі здарэнняў за мінулыя выхадныя ў Магілёўскай вобласці

За выхадныя ў вобласці адбылося 6 пажараў у Магілёве, Крычаве, Магілёўскім, Асіповіцкім і Хоцімскім раёнах. У ходзе аператыўнай працы выратавалі 4 жылыя дамы, 5 гаспадарчых пабудоў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Абласны семінар-практыкум «Лёд без прыгод» пройдзе ў Магілёве 25 студзеня

У Магілёве 25 студзеня пройдзе абласны семінар-практыкум для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Як расказалі суразмоўцы, у мерапрыемстве прыме ўдзел каля 30 чалавек з усяго рэгіёна.

Кінамерапрыемства «Памяць жывая» адбудзецца 27 студзеня ў кінатэатры «Чырвоная Зорка»

Кінамерапрыемства «Памяць жывая», прымеркаванае да года гістарычнай памяці і Міжнароднага Дня памяці ахвяр Халакоста, адбудзецца 27 студзеня ў кінатэатры «Чырвоная Зорка». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

Адкрыццё выставачных праектаў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, прайшло ў Магілёўскім абласным музеі імя П. В. Масленікава

Урачыстая цырымонія адкрыцця выставачных праектаў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, адбылася ў Магілёўскім абласным музеі імя П. В. Масленікава 21 студзеня.
«Сёння мы даём старт тым мерапрыемствам, якія будуць праходзіць у Магілёўскай вобласці на працягу года. Гэта мерапрыемствы рознай накіраванасці, аднак аснова ўсіх праграм – захаванне гістарычнай памяці нашай краіны, нашай дзяржавы. Бо яна мае вельмі багатую гісторыю. І мы павінны ёй ганарыцца, памятаць пра тых, хто ўнёс у яе свой уклад, – адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. – Асобнае месца ў ёй займае тэма Вялікай Айчыннай вайны».

21 Студзень

Аляксандр Пракапенка: мы разам павінны пісаць гісторыю краіны і ствараць светлую будучыню нашай любімай Беларусі

Аляксандр Пракапенка, дырэктар ЦБП № 706 ААТ «ААБ Беларусбанк», г. Быхаў:

Віктар Каранкевіч: для развіцця энергасістэмы неабходныя лічбавізацыя і аўтаматызацыя

Перспектывы развіцця газавай галіны – лічбавізацыя і атаматызацыя тэхналагічных працэсаў. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч падчас рабочай паездкі на Магілёўскую газанапаўняльную станцыю філіяла ПУ «Магілёўгаз» РУП «Магілёўаблгаз».

Анатоль Ісачанка правёў інфармацыйныя сустрэчы з актывамі Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў інфармацыйныя сустрэчы па тэматыцы вынесенага на ўсенароднае абмеркаванне праекта абнаўляемай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з актывамі Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў.

Ад футбола і дзюдо – да скандынаўскай хады развіваюць у Касцюковічах (відэа)

Касцюковіцкі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр – сучасная пляцоўка для заняткаў спортам.

Абласныя этапы інтэлектуальнай гульні «Піянерскі квіз» стартуюць 22 студзеня

Абласныя этапы інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз» стартуюць 22 студзеня, паведаміла старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.

Цягнікі бізнес-класа Мінск-Магілёў сфарміруюць з вагонаў лакаматыўнай цягі: розніцу ў кошце можна вярнуць

Цягнікі бізнес-класа Мінск–Магілёў 20–24 студзеня сфарміруюць з вагонаў лакаматыўнай цягі, розніцу ў кошце можна вярнуць у білетных касах, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Ігар Карпенка: ЦВК гатова да правядзення рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю

Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў гатова да правядзення рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прызначаны на 27 лютага

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ № 14 «Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.