Спартыўную і гульнявую пляцоўкі адкрылі на ўнутрыдамавых тэрыторыях па вуліцы Калініна ў Бялынічах. Першая размясцілася ў дамоў №№ 1В, Г і Д, а другая - побач з дамамі 10 і 12. Тут добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю. Устанавілі сучаснае гульнявое абсталяванне для дзяцей рознага ўзросту: горкі, лесвічкі, арэлі, трэнажоры.