RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - чэрвень 29, 2023

У Бабруйску ў Дзень горада на плошчы Перамогі прайшла цырымонія ўскладання кветак

Лёсаносная і значная дата для Бабруйска - 29 чэрвеня. У гэты дзень у 1944 годзе часці Першага Беларускага фронту пераможна завяршылі Бабруйскую наступальную аперацыю, вызваліўшы наш горад ад фашысцкай акупацыі. Прайшло 79 мірных гадоў. Змяняюцца пакаленні, і развіваецца горад на Бярэзіне. Бабруйчане свята шануюць памяць тых, хто не даваў літасці ворагу і заваяваў Перамогу, хто аднаўляў горад з руін у пасляваенны час.

У Мінпрацы расказалі аб павышэнні пенсій у 2023 годзе

У 2023 годзе будзе забяспечаны далейшы рост пенсій, паведаміла журналістам кіраўнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні Магілёўскага спецыялізаванага ліцэя МУС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 197 «Аб спецыялізаваных ліцэях Міністэрства ўнутраных спраў», паведамілі у прэс-службе беларускага лідара.

13 новых камбайнаў папоўняць машынна-трактарны парк гаспадарак Мсціслаўскага раёна да ўборачнай

Новыя збожжаўборачныя камбайны папоўняць машынна-трактарны парк гаспадарак Мсціслаўскага раёна. 11 адзінак тэхнікі будуць набыты за сродкі абласнога бюджэту. Іх накіруюць у сельгасарганізацыі, дзе патрабуецца абнаўленне аўтапарка сельгастэхнікі. Яшчэ два камбайны за ўласныя сродкі ў лізінг да ўборачнай кампаніі набыло ААТ «Кастрычнік».

4 пагадненні падпісаны БРУ па выніках Х Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі

Тры пагадненні з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам і пагадненне аб уступленні ў Кансорцыум «Расійска-Беларускі універсітэцкі саюз «РАЗАМ» на базе Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта падпісаны БРУ па выніках удзелу ў Х Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

Рэспубліканскае свята «Купалле» ў Шклоўскім раёне наведаюць не менш як 70 тыс. чалавек

Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне наведаюць не менш як 70 тыс. чалавек. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка ў Доме прэсы падчас прэс-канферэнцыі па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

Акцыя «Прававы экспрэс» прайшла на чыгуначным вакзале ў Магілёве (відэа)

Маштабны рэспубліканскі праект «Прававы экспрэс» наведаў Магілёў. Акцыя адбылася на чыгуначным вакзале. Натарыусы і юрысты з Мінска, Магілёва, Гомеля ў зале чаканняў пасажыраў далі бясплатныя юрыдычныя кансультацыі ўсім ахвочым. Акцыя арганізавана да Дня Незалежнасці беларускай натарыяльнай палатай сумесна з Беларускай чыгункай і Саюзам жанчын.